Среда, 25.09.2019 08:39
Карагод месяцаў
Дзявяты месяц мае трыццаць дзён,
І для дзяцей усіх адметны ён.
Квітнее верас, ападае лісце долу,
Дзень ведаў настае, і мы ідзем у школу.
У рознакаляровы месяц года
Грыбамі нас адорвае прырода.
І верасню мы ... Далей
|
Верасень
Лісіца і пеўнік
Понедельник, 23.09.2019 15:38
Як упала сонца нізка,
Праслізнула ў вёску ліска.
Пеўня ўзяла ў кіпцюры
І панесла да нары.
Ды не з’ела птушку ліска –
Стаў ёй певень сябрам блізкім.
Пеўнік песні ёй пяе
І журыцца не дае.
Таццяна Чэкед ... Далей
|
Вожык і мышкі
Пятница, 20.09.2019 12:12
Пад раскідзістай сасной
Вожык жыў сваёй сям’ёй.
Мышак цікаваў ля хаткі,
Іх прыносіў важаняткам.
Не затым, каб смакаваць,
А затым, каб пагуляць.
І не крыўдзіў іх ніколі,
Адпускаў заўжды на волю.
Таццяна Чэкед
... Далей
|
Мішка і пчолкі
Четверг, 19.09.2019 09:34
Мішка з пчолкамі дружыў,
З роем блізка ў лесе жыў.
Ён збіраў для пчол чарнічкі
І чырвоныя сунічкі.
Запрашалі мішку пчолкі
Надвячоркам ці на золку,
Каб мядком пачаставаць
Ды яшчэ з сабою даць.
Таццяна Чэкед ... Далей
|
Драч узяўся лыка драць…
Четверг, 5.09.2019 21:23
Як вярнуўся з поўдня драч,
Не спачыў і троху:
— Тр-р-рэба бр-р-рацца
Лыка драць,
Думаць пра дар-р-рогу.
Лапці новыя спляту —
Я ў іх восенню пайду
Зноў у кр-р-рай
Той, дзе цяплей,
А ў лапцях ісці — лацвей!
І таму ... Далей
|
Жураўлі на Палессе ляцяць…
Понедельник, 2.09.2019 15:06
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы ... Далей
|
Жнівень
Четверг, 29.08.2019 10:00
Карагод месяцаў
Вось ён, вось ён — месяц восьмы!
Жнівень золатавалосы.
Хлебасольны, урадлівы,
Ён саспеліў нашы нівы.
Ягады, грыбы, арэхі —
Нам прысмакі на пацеху.
Рады на зямлі старацца —
Шчодры плён прыносіць праца.
Колькі дзён — і птушкі ... Далей
|
Вершы Васіля Зуёнка
Среда, 28.08.2019 13:53
БУСЕЛ
Пэўна, толькі жаба знае,
Колькі клопатаў ён мае:
Бусел з саменькага рання
Вылецеў на паляванне.
ЛЕБЕДЗІ
Не плынь вады безупынная,
А неба наўсцяж лебядзінае:
Лебедзь-клікун,
Лебедзь-шыпун, —
І кожны воблачкам белым
Разгортвае крылы смела.
... Далей
|
Жнівень
Четверг, 22.08.2019 08:17
Сонца грэе, колас спее,
Пошум жытні ў летнім спеве.
Каласіста спелай ніве
Нізка кланяецца жнівень.
Цешыць поле залатое.
Дзякуй, роднае, за тое,
Што ўрадзіла гэтак шчодра, —
З хлебам жыць на свеце добра.
Язэп Пушча
Малюнак Віталя Дударэнкі ... Далей
|
Крыўда
Среда, 14.08.2019 12:46
— Ты адкуль з такім уборам,
Ты з якой Аўстраліі?
— Я з-пад нашае Дукоры,
Дзе не раз бывалі вы.
Дзе разлом пластоў крутых,
Не гасцямі чуемся:
Там у норках земляных
Мы жывём-гняздуемся.
Не кар’ер, а інтэрнат!
Ды з ... Далей
|
Кастусь і Алінка
Четверг, 8.08.2019 11:42
Даганяў Кастусь Алінку —
Малюнак Віталя Дударэнкі
зачапіўся за галінку.
Кінуўся хлапчук і плача:
стукнуўся, баліць няйначай!
Дабрадушная Аліна
суцяшае, нібы сына:
“Кастусёк, не плач, мой слаўны,
дрэва нам лісткі паслала,
ты не выцяўся, а толькі
напалохаўся без толку!”
Уставай! ... Далей
|
Пярэсты коцік
Среда, 7.08.2019 15:00
Захварэў пярэсты коцік —
Малюнак Віталя Дударэнкі
так баліць яму жывоцік!
Енчыць жаласна ля ганку,
не бяжыць нікуды зранку.
У ката пытае Косцік:
“А чаго баліць жывоцік?”
Апусціў каточак вочкі,
кажа: “Сённяшняю ночкай
без дазволу ў бабы Тані
я ... Далей
|