|
Суббота, 10.08.2013 11:23
Музыка П.Ахраменкі
Словы П.Макаля
Жыта ў полі зашасцела.
Ні хмурынкі ў сіняве.
Сёння вёска апусцела.
Сёння кожны на жніве.
Прыпеў:
Жнівень, жнівень залаты, –
Ураджайная пара!
Шмат турбот прыносіш ты,
Шмат прыносіш ты дабра!
Шум і гоман безупынку,
А камбайн удаль плыве.
Той ... Далей
|
Жнівень
Вершы
|
Суббота, 20.07.2013 19:07
Мікола ЗГУБАРЭВІЧ
Ручаёк
Захацеў раз Васілёк
Паглядзець на ручаёк,
Што з крынічкі выцякае
І ў алешніку блукае.
Васілёк ускочыў смела
І... аж сэрца анямела.
– Ух-х! – усклікнуў, –
Ну й вада тут!
Можна адмарозіць пяты!
Яніна ЖАБКО
Бабуліна крынічка
Кажуць, ёсць крынічка ... Далей
|
Людка СІЛЬНОВА. Вершы
|
Понедельник, 15.07.2013 08:44
Матылёк
Крылцы
Склаў матылёк.
Быццам
Кветачка здалёк!
Бася падышла, прысела:
Кветка – пырх! – і паляцела.
Божая кароўка
Божая кароўка,
Паляці на небка!
Там жукоў чародку
Пасвіць каралеўка.
З воблачка сукенка
І з маланкі пуга.
Дожджык, дожджык!
Сцежкай
Уцякаем з лугу!
Белыя вусені
Ад смятанкі
Ў Басі з Ганкай
Засталіся ... Далей
|
Васіль ЖУКОВІЧ
|
Вторник, 2.07.2013 21:18
Чапля
Чапа-ляпу, па вадзе
Чапля шэрая брыдзе;
Хай там спёка, хай там слота –
Жыць не можа без балота.
Жаўрук
Любіць жаўрук поле,
Дзе прасторы болей,
З сонейкам вітаецца –
Песняй заліваецца.
Сава
У лесе гучна сава кугіча,
Кагосьці ў госці, магчыма, ... Далей
|
Дзеці
|
Среда, 19.06.2013 13:17
Розныя дзеці
жывуць на планеце –
белыя, жоўтыя,
чорныя дзеці.
Розныя дзеці –
аднолькавы смех.
Смех у хвіліны
забаў і пацех...
Вось бы зрабіць,
каб у розных дзяцей
радасць гасціла
даўжэй ды часцей.
Артур ВОЛЬСКІ
Артур ВОЛЬСКІ (23.09.1924 – 5.09.2002) – беларускі паэт. ... Далей
|
Рыжае сонца
|
Вторник, 11.06.2013 10:25
Рыжая казка
Аднойчы з’явілася ў сне
Рыжай Алёнцы.
Рыжаю кошкай
Заснула на рыжым акне
Рыжае сонца.
Дзе ты, Алёнка?
Пабачыў і я ў сваім сне:
Дзесьці далёка
Рыжая кошка
Са здымка глядзіць на мяне
Сонечнавока.
Дрэўца
Маленечкае дрэўца-немаўлятка,
Як птушаня пужлівае, яно
Хістаецца і хіліцца ... Далей
|
Чаму вярблюд азіраецца, калі п’е ваду
|
Пятница, 24.05.2013 11:08
Паводле казахскай народнай казкі
Калісьці быў вярблюд рагаты,
І хвост яго пышнейшы быў.
Вярблюд глядзеўся зухавата,
Калі ваду з рачулкі піў.
І раптам зашуршэла штосьці,
Алень бязрогі падышоў:
– Збіраюся схадзіць у госці.
Ці не пазычыш мне рагоў?
– ... Далей
|
«Сузор’е з вершаў» Аксана Спрынчан
|
Вторник, 14.05.2013 16:53
... Далей
|
Навум Гальпяровіч. Вершы
|
Понедельник, 6.05.2013 14:11
Усяслаў Чарадзей
Мне тата кніжку прачытаў
Пра князя з імем Усяслаў.
Зямлю ён полацкую славіў,
Сабор у горадзе паставіў
І з Кіева за ноч ваўком
Прымчаўся ў Полацк – родны дом.
Таму здабыў сярод людзей
Назоў вось гэты ... Далей
|
Міхась ПАЗНЯКОЎ. Вершы
|
Воскресенье, 5.05.2013 11:19
Махаон
Вельмі дзіўны матылёк!
Заўважаецца здалёк.
І які прыгожы ён!
А завецца – махаон.
Крылы доўгія яго
Ўзорам вызначаюцца.
У падлесках між лугоў
Летам сустракаецца.
О, які цудоўны госць!
Дзеці, паглядзіце.
І ніколі прыгажосць
Толькі не губіце.
Майскія жукі
Што за дзіўны чутны гук
Ля ... Далей
|
Красавік
|
Вторник, 30.04.2013 11:29
Красавік ішоў сялом,
Грэў прасторы ласкаю.
Як махнуў ён рукавом –
Вылецелі ластаўкі.
Беражком ступаў сухім,
Па ярах караскаўся.
Рукавом махнуў другім –
Луг смяецца краскамі.
Закасаўшы рукавы,
Неба ўзняў вясёлкамі.
Рады пушчы, паплавы
Месяцу вясёламу.
Рыгор БАРАДУЛІН
Рыгор БАРАДУЛІН (нарадзіўся 24.02.1935) – ... Далей
|
Руслан і Людміла (Урывак з паэмы)
|
Вторник, 16.04.2013 13:48
Аляксандр ПУШКІН
Руслан і Людміла
(Урывак з паэмы)
Ля лукамор’я дуб зялёны;
На дубе залаты ланцуг:
І днём і ноччу кот вучоны
Па ланцугу вядзе свой круг;
Ідзе направа — спеў заводзіць,
Налева — казку распачне.
Там цуды скрозь: ... Далей
|






















