|
Пятница, 21.03.2014 08:00
Дожджык сыпле шпарка,
Праплывае хмарка,
Ярка сонейка смяецца,
Ручаёк іскрыцца-льецца.
Ветрык дрэўца ледзь казыча
І вясёлку ў госці кліча,
Шэпча-зазывае,
Песню напявае.
Колькі шчасця ў дзетвары:
Прыгажуня на двары!
Распусціла свае косы,
Па расе прайшлася босай,
Заірдзеліся на сонцы
Розных красак валаконцы!
Ты, краса, ... Далей
|
Вясёлка
Шлях паэта
|
Четверг, 20.03.2014 16:45
У вёсцы далёкай, што ў Мядзельскім краі,
Ля рэчкі лясной, у сялянскай сям’і,
Хлапчук нарадзіўся, а вочы – як хвалі,
Яўгенам хлапца таго тут нараклі.
Прайшоў ён вайну, і нястачы, і голад,
Але не зламала ... Далей
|
Сястрычка
|
Четверг, 20.03.2014 08:00
Я даўно чакала яе,
І яна нарадзілася хутка.
І хвалююся я за яе,
Бо сястрычка яшчэ –
Малютка.
А яна такая прыгожая,
Што яе не любіць
Не можам мы.
Сонца ў дом загляне,
Здаецца,
Калі нам яна
Усміхнецца.
Хай сястрычка расце хутчэй ... Далей
|
Іван МУРАВЕЙКА. Вершы
|
Среда, 19.03.2014 09:38
Алесь і мяч
Алесь сам сябе забаўляе:
На воблака мяч закідае.
Ды мяч там чамусьці не бавіцца –
Назад да Алеся вяртаецца.
Мала еў кашы
У перагонкі мы гулялі:
Хто ўсіх абгоніць – чэмпіён.
Прыбег на фініш першым ... Далей
|
Чмялі
|
Вторник, 18.03.2014 15:03
Чмялі, як сонца гляне,
Збіраюцца ў палёт.
Яны штодня старанна
Нясуць у соты мёд.
Лятаюць безупынку
Над полем, над лужком,
І кожная травінка
Вітаецца з чмялём.
А сонца сядзе нізка,
Чмялі імкнуць дамоў,
Каб заўтра ў шлях няблізкі
Ляцець за мёдам ... Далей
|
Радзіме
|
Суббота, 15.03.2014 14:12
Дзякуй, мая дарагая
Зямля, і палі, і гаі,
За ўсё, чым жыву, што знаю,
Што ў сэрцы нясу сваім,
За век і за час нястомны,
Што суджаны мне з табой,
За ўсё, што люблю і помню,
За ... Далей
|
Сонца-абаронца
|
Четверг, 13.03.2014 08:51
Ціха цені
Для страхоцця
Нашы сені
Пераходзяць.
Цень-Гарэлік
Закарэлы
Сеў на зэдлік,
Точыць стрэлы.
Хай не страшыць
Пень кашлаты,
Бо на стражы
Шчыт і латы.
Мы мячамі
Ў пераходзе
Пазначаем:
“Ценям – годзе!”
І нарэшце да жаронцаў
Выйшла Сонца-абаронца.
Кажа:
– Дзеткі!
Я вас грэю.
Яне – кветкі,
Мяч – Андрэю…
Клічам Сонца ... Далей
|
У Макаркі макароны
|
Вторник, 11.03.2014 16:12
Еў Макарка макароны,
Еў дый кідаў у бакі:
– Макароны, макароны
Ды не з маку ж, а з мукі!..
Мухі тут жа наляцелі,
Дружна ўголас завялі:
– Муха-роны, муха-роны,
Мухароны мы знайшлі.
Козы ж мэкаць пачалі:
-Мэ-ка-роны, мэ-ка-роны…
Падхапілі бараны:
– Бэ-ка-роны, букі-роны,
Ну і ... Далей
|
Падарунак
|
Вторник, 11.03.2014 12:04
У Рыгоркі – майго брата
Шчасцем ззяе твар:
Падарыў учора тата
Новенькі буквар.
Ён у вокладцы прыгожай,
Ёсць малюнкі ў ім.
Вось нясе дзяўчынка кошык
Па бары густым.
Ды згубілася сцяжынка
У лясной траве,
Заблудзілася дзяўчынка
І сяброў заве.
Адгарні яшчэ старонку ... Далей
|
Міхась Пазнякоў. Вершы
|
Вторник, 11.03.2014 08:38
Залатая рыбка
Нібы велічным мастацтвам,
Казкаю жывою,
Можна доўга любавацца
Рыбкай залатою.
Падплыве да шкла, малеча,
Бурбалкі давай пускаць,
Быццам хоча мне аб нечым
Таямнічым расказаць.
Хроміс-прыгажун
Ай, які ён весялун,
Дзіўны хроміс-прыгажун!
Заварожыць афарбоўкай,
То нырне, то скокне лоўка.
То спакойна паплыве,
То схаваецца ... Далей
|
Бабры
|
Понедельник, 10.03.2014 08:33
Бабры
Там, на рэчцы, у бары
Пасяліліся бабры –
Нашы добрыя сябры.
Матуля-бабрыха
Жыве сабе ціха,
Не ведае ліха.
А бабёр-дрывасек
За кароткі свой век
Шмат алешын пасек.
На зіму ён накалоў
Дзвесце абярэмкаў дроў –
Будзе цёпла ў сцюжы зноў.
Рады бабраняткі:
– ... Далей
|
Беларусь
|
Воскресенье, 9.03.2014 08:45
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмяглая песня лета,
Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б’ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй ... Далей
|






















