|
Вторник, 17.03.2015 07:58
Кожны дзень
Па зайчанятку
Заганяў
Да ліскі ў хатку
Шэры воўк –
Вядомы злыдзень.
Заганяў тры дні
І тыдзень.
Потым тыдзень
Па парадку
Выпускаў
Па зайчанятку.
Шустрым самым
Для пачатку
Задаваў
Адну загадку:
Колькі ў трэці дзень
Было
Тых,
Што потым як змяло?
Вам жа
Трэба здагадацца,
Колькі
Засталося ў хатцы…
Растрэсліся літары
Там, дзе ... Далей
|
Колькі?
Першыя крокі
|
Пятница, 6.03.2015 07:03
Твае першыя крокі ў падарожжы жыцця
Таямніцамі вабіць сусвет
Тут і уласныя пошукі сэнсу быцця
Увасабленне пастаўленых мэт
Тут і чулага сэрца нязвыклы ўздым
Трапятанне пачуццяў душы
Увесь пранікнуты бэзам
Пах юнацкай вясны
Першых слёз праліўныя дажджы
Колькі дальніх ... Далей
|
Настрой
|
Понедельник, 2.03.2015 11:36
Пакрыўдзілі Лізу —
Сядзіць ля акенца.
А сонейка з неба
Глядзіць і смяецца.
Мароз ёй малюе
На шыбе сняжынкі,
Каб вочкі прасохлі
Ад слёз у дзяўчынкі.
Праменьчык прысеў
І казыча ёй шчочкі,
Смяшынкі развёў
Па губах у куточкі.
Чародка сінічак
Зляцела на снег,
І ... Далей
|
Зімовы вецер
|
Пятница, 27.02.2015 11:32
Вярнуўся ён, зімовы вецер,
Зрабіўшы ўсёй зямлі аблёт,
На дрэвах зноў гайдае вецце,
Сняжынкі сыпле зноў на плот.
Як птушка, ён з чужога краю
Сам адшукаў дадому шлях
І белым пухам усцілае
Сцяжынкі нашыя ў палях.
А намяце ... Далей
|
Крадзяжы
|
Пятница, 20.02.2015 07:40
– Ты, бабуля, мне скажы,
Хто ўчыняе крадзяжы
І заўсёды недарэчы
Ён мае хавае рэчы?
Дзесьці зніклі завушніцы,
Што ляжалі на паліцы,
А чырвоныя сандалі
Зноў на месцы не стаялі.
Учора нехта мне назло
Крэйдаю запэцкаў шкло,
Смецце выгарнуў са ... Далей
|
Завея
|
Четверг, 19.02.2015 07:35
На двары мяце завея,
Снег цярушыць, вецер вее.
Калі здарыцца завея –
Гэта добрая падзея!
Вельмі я люблю завею −
У завею сьвет мілее.
Дрэвы апранаюць шапкі
І пушыстыя пальчаткі.
Твар палае, ружавее,
А пад футрам цела млее.
Я гуляю ... Далей
|
Дед, унук і фэйсбук
|
Среда, 18.02.2015 07:28
Не гуляе з дзедам унук.
Іншы ў яго сябрук.
Ім убачыцца сам-насам
Надта не хапае часу.
Чым заняты моцна гэтак
З дня на дзень унук-падлетак?
Быццам бы даволі волі,
Як няма заняткаў у школе!
Кінуў лыжы і канькі,
Вядзе ... Далей
|
Дарогі жыцця
|
Четверг, 5.02.2015 07:45
Пісьменніку Іосіфу Рогалю – 75 гадоў. Віншуем!
Больш паўсвету адкрочыць я змог,
Усё шукаў найшчаслівай дарогі.
Ды няма нам мілей тых дарог,
Дзе хадзілі дзіцячыя ногі.
Як наведаю зноў родны кут –
На сцяжынку ступлю, і ... Далей
|
Вершы Анатоля Зэкава
|
Среда, 28.01.2015 07:20
Ліжа мішка лёд
На лясным азерцы
Ліжа мішка лёд,
Ліжа і злуецца:
Лёд – зусім не мёд.
Быў бы мішка з мёдам,
То б не меў турбот.
А пакуль галодны –
Ліжа мішка лёд.
Леў
Як леў грыву расчасаў,
Дык такі ... Далей
|
Зімой
|
Вторник, 27.01.2015 07:16
Снег ідзе густы і волкі,
А бабуся на катку
Перад навагодняй ёлкай
Снег рассунула мяцёлкай
І вядро ўзяла ў руку.
Разграбае снег, як вату,
І сярод яго клубоў
Сыпле жменяю зярняты
І склікае галубоў.
Б’юцца крылы перад тварам,
Як у ... Далей
|
Зіма
|
Четверг, 22.01.2015 07:30
Пабяліла зімка лес,
Пабяліла поле.
І мароз на шыбы ўзлез,
Вецер заскуголіў.
Увайшла ў свае правы,
За парадкам сочыць.
Да вясновае пары
Будзе з намі крочыць.
Мікола МАСКЕВІЧ ... Далей
|






















