|
Четверг, 21.05.2015 07:01
Цень празрысты ад белых аблокаў
Па падлозе паўзе, па сцяне.
Выйшла сонца з-за хмаркі высокай
І ў далоні скацілася мне.
Што рабіць з гэтым сонцам, не знаю.
Шчэ бялее на ўзгорках сняжок…
Нібы свечка, далоні кранае
Прамяністы, ... Далей
|
Сонца
Вялікдзень
|
Понедельник, 18.05.2015 14:52
Нам з сястрой сказала мама Рая:
“Сонейка купаецца і грае!
З кубка, у якім ляжыць яечка,
Умывайцеся, мае сардэчкі!”
Соль, ваду і маляванкі ў храме
Асвяціла мамка золкім раннем.
– Выбачай, цябе не возьмем, кошка,
Не табе ... Далей
|
Іван з Беларусі
|
Вторник, 28.04.2015 11:07
Я нямала на свеце пражыў,
Я стаптаў цяжкіх ботаў багата,
Але дзе б я ні быў, ні хадзіў,
Помніў нашу маленькую хату.
Помніў пошум палёў і бароў,
І лугі ля ракі, і дуброву.
Помніў скрозь я ... Далей
|
Сонца
|
Четверг, 16.04.2015 11:39
Пыл курыцца блакітных аблокаў,
Па падлозе паўзе, па сцяне.
Выйшла сонца з-за хмаркі высокай
І ў далоні скацілася мне.
Што рабіць з гэтым сонцам, не знаю.
Шчэ бялее на ўзгорках сняжок…
Нібы свечка, далоні кранае
Прамяністы, жывы ... Далей
|
Шпак
|
Понедельник, 13.04.2015 08:27
Як прыйшоў вясновы час,
Прыляцеў шпачок да нас.
Я даўно шпака чакаў,
Я шпакоўню змайстраваў,
Каб жа гэтаю вясной
Шпак жыў дружнаю сям’ёй
Са шпачыхаю сваёй,
Каб яны штодня спявалі
І са мною сябравалі.
Віктар ШНІП ... Далей
|
Верш на памяць
|
Пятница, 10.04.2015 07:23
Пасля ціхіх перастрэлак
I налётаў штурмавых
На плацдармах абгарэлых
Усё менш і менш жывых.
Пад зямлёй сышліся цені
Неданесеных штыкоў.
Як загад аб наступленні –
Век кароткі ў юнакоў...
Зразумець мы хочам мову
Вешчых траў і светлых дрэў:
Можа, ў ... Далей
|
Першы ўрок
|
Среда, 8.04.2015 09:15
Першага верасня,
першы званок
Зноўку на першы паклікаў урок
Вучняў усіх,
каб адказ на пытанне:
Хто твае продкі,
з якой ты краіны?
Вучні маглі адказаць без вагання:
“Мы –
беларусы,
мы ведаць павінны,
Што Беларусь –
гэта наша Айчына,
І яна самая лепшая ... Далей
|
Зайчынае свята ўраджаю
|
Пятница, 3.04.2015 08:05
Заяц з зайчыхаю і зайчаняты
У агародзе сваім каля хаты
Дружна сабралі ўраджай найбагаты:
Морквы,
капусты,
бабоў,
буракоў,
Бульбы
і рэпы
аж дзесяць мяхоў!
З раніцы ў зайца вясёлы настрой –
Будзе што есці сямейцы зімой,
І, каб адзначыць зайчынае свята,
Вогнішча заяц ... Далей
|
Хто з іх птушка, хто – квакушка?
|
Вторник, 31.03.2015 09:55
Я – жабка,
Якая на дрэвах жыве.
На дрэвах?
Здзіўляцца не трэба.
А ў назве заменіце
“Ш” на “В” –
Я птушкаю ўзмыю
У неба.
(Квакша – кваква) ... Далей
|
Мышка-руплівіца
|
Четверг, 26.03.2015 07:27
Вы не верце,
Што ўсе мышкі
Любяць грызці
Сыр і кніжкі.
Месці, з венікам дружыць
Я люблю, паверце.
Хоць прывыкла ў норах жыць,
Не люблю я смецця.
Тайну ведаю адну.
Змалку веру ў цуды:
Толькі хвосцікам махну –
Стане чыста ўсюды.
Я ... Далей
|
З мамай добра мне
|
Среда, 25.03.2015 08:22
Руку дай, мама, мне,
Каб волатам пачуцца,
Дзе жаўранак пяе,
Каб там нам апынуцца.
Стараюцца настрэч
Нам краскі расступіцца.
Пагнала сонца прэч
Маланкі з навальніцай.
З табою пры хадзьбе
Ні скрухі мне, ні зморы.
Я веру: пры табе
І ўдзень пабачу ... Далей
|
Салігорскія шахцёры
|
Вторник, 24.03.2015 10:17
Тата наш сябруе з казкай –
Гэтак шахты мы завём.
Надзявае ранкам каску
З яркай лямпай над брылём.
Толькі я расплюшчу вочы,
Над зямлёй заднее ледзь,
А ўжо дзесь грыміць, грукоча –
Пад зямлю імчыцца клець.
Пад зямлёй ... Далей
|






















