|
Четверг, 15.10.2015 07:24
Бела-бела ў полі чыстым.
Над зямлёю паднялося
Многа нітак серабрыстых,
Што напрала сёння восень.
Бабіна, як кажуць, лета
Так іскрыцца сівізною,
Светлым сонейкам сагрэта,
Плыве-кружыць над зямлёю.
Неўзабаве шоўку ніці
Восень зноўку згорне ў жмені,
Будзе для зімы-сястрыцы
Ткаць прыгожае адзенне.
Віктар ... Далей
|
Бабіна лета
Дожджык
|
Вторник, 13.10.2015 07:15
Ідзе дождж – стук ды стук –
Кроплямі па вуліцах.
Ён не мае ног і рук –
А да твару туліцца.
У абдымкі схопіць клён,
З дахаў – зноў на вуліцу.
Шэпт і стук, шум і ... Далей
|
Певень Рыгор
|
Четверг, 8.10.2015 07:01
Певень Рыгор
Упэўнены ў тым:
Сонца з-за гор
Паклікана ім!
Раскукарэкаўся
На ўсё сяло:
“Я зрабіў святло!”
І ва ўсю моц
Весціць пявун:
“Я прагнаў ноч!”
Верце – не верце яму!
Міра ЛУКША ... Далей
|
Караблік
|
Среда, 7.10.2015 07:15
Пасля дажджу Сцяпан ля лужы
Сцізорыкам караблік стружа.
І на ваду пускае потым
Караблік слаўнае работы.
Гэта ж не лужа, гэта мора,
Свет цэлы аплыве ён скора,
Убачыць мноства розных дзіваў
І вернецца дамоў шчаслівы.
Ля мамы ціхенька ... Далей
|
Сонечнае лісянятка
|
Вторник, 6.10.2015 07:07
Бег маленькі жоўты ліс,
Курак ён зусім не грыз.
Ліс быў сонечны і ветлы,
І шукаў сяброў ён светлых.
Тых, каму зусім не шкода
Ні марозіва, ні лёду.
Бег у розныя краіны,
Бег у горы і даліны.
І ... Далей
|
Лагічны адказ
|
Пятница, 2.10.2015 07:00
Запыталіся ў Вацка:
– Колькі гадоў твайму бацьку?
– Бацьку ў гэтую восень
Споўнілася роўна восем.
– Як такое магчыма:
Бацька ва ўзросце сына?
– Бацькам ён, без сумнення,
Стаў ад майго нараджэння.
Віктар ШВЕД ... Далей
|
Лось і ласось
|
Среда, 30.09.2015 07:43
Піў ваду ля рэчкі лось.
Раптам вынырнуў ласось:
– Ты чаму такі рагаты?
Ты, відаць, не маеш хаты?
Як бы ты ў яе залез –
На табе ж вялізны лес?
– Дзіўны-дзіўны ты, ласось, –
Кажа мудры-мудры ... Далей
|
Ці любіш школу?
|
Понедельник, 28.09.2015 07:38
Запыталіся ў Міколы:
– Ці ты любіш сваю школу?
– Я люблю яе, вядома,
Лепш у школе мне, чым дома.
Школа мае сэнс трывалы,
Школа скарб для нас вялікі.
Каб яна не існавала,
Не было б у ... Далей
|
Авечкі-вандроўніцы
|
Четверг, 24.09.2015 07:41
Дзве авечкі, дзве сяброўкі,
Набылі сабе пуцёўкі.
Спакавалі ўсе валізкі –
Шлях чакаў зусім няблізкі:
На тралейбус, на трамвай –
Толькі скочыць паспявай.
На цягнік, на самалёт,
А пасля – наадварот…
– У дарозе вам, авечкам,
Можа быць і ... Далей
|
Твая Беларусь
|
Вторник, 22.09.2015 07:35
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына –
Жыццё тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма
Названа светла –
Беларусь.
Юрась СВІРКА
Юрась СВІРКА ... Далей
|
Сонечныя шчочкі
|
Воскресенье, 20.09.2015 14:04
Зазірну ў ваконейка –
Узыходзіць Сонейка.
Пасля цёмнай ночкі
Жоўты яго шчочкі.
Потым, ў дзень калёны,
Будзе твар бялёны.
Вымыты ён чыста.
Белы, прамяністы.
А перад заходам
Зноўку выгляд новы:
Нешта хмурыць бровы –
Яго твар барвовы.
Любоў Сівурава ... Далей
|






















