|
Вторник, 10.05.2016 07:58
Прыгнаў аднойчы вецер
Газету, што згубілі
Ля пералеску дзеці,
Калі ў грыбы хадзілі.
Знайшоў яе пад елкай
Неспадзявана вожык.
Адна бяда: газеты
Сам прачытаць не можа.
Паклікаў ён лісіцу
З мядзведзем-дабрадзеем,
Ды і яны не вельмі
У чытанні разумеюць.
Звярнуліся да бусла,
Што ... Далей
|
Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні
Лісце
|
Понедельник, 2.05.2016 07:03
Вясною ранняй з ціхім смехам
Расце святло ў душы маёй.
Абноўленая, пасля снегу –
Вось так баліць зямля травой.
Вось так расце сцябло без крыку,
Дажджы шчыруюць ад відна.
А птушкі ўжо адчулі крылы,
І вецер хмары ... Далей
|
Вясновае
|
Среда, 6.04.2016 07:20
Хтось парушыў цішу сёння:
Без пары прачнуўся шпак.
Бы ў званочак, спорна звоніць
Сок бярозавы ў гляк.
Недзе стрэльнула пупышка,
Шпак прыслухаўся і рад.
Вярба коцікі калыша,
Нібы маці немаўлят.
А ў высокім паднябессі
Зазвінела мноства струн –
Рассыпае жаўра ... Далей
|
Не рагатаць!
|
Понедельник, 4.04.2016 07:10
Хто развёў магутны смех?
Не схаваеш смех у мех.
Ён раскацісты, бязмежны.
Добры смех заўжды пацешны.
Толькі ты не рагачы.
Мы з табой не рагачы,
Як ласі ці зубры…
Не паказвай зубы.
Гарлапаніць, глотку дзерці
Тыгры могуць, а не ... Далей
|
Парада
|
Среда, 30.03.2016 07:51
Кошка на палёўку:
– Дам табе палёгку:
Падыму на кіпцюрку –
Пасядзіш, як на суку!
Мышка – нырк у норку:
– Ты злаві вавёрку.
І з вавёркай у бары
Кіпцюры свае вастры.
Сяргей Панізнік ... Далей
|
Крапіва
|
Вторник, 29.03.2016 07:23
Я ў мастацкім агародзе
Толькі марная трава.
А якая? Смех, дый годзе:
Я – пякучка-крапіва.
Я расту вось тут пад плотам
І не так даўно ўзышла,
А ўжо многім абармотам
Рукі-ногі папякла.
Хто палез за агуркамі,
Хай той носіць ... Далей
|
Вуж
|
Воскресенье, 27.03.2016 10:56
Расцягнуўшыся, прылёг
Вуж узбоч лясной сцяжынкі.
Галаву паклаў на мох
І на сонцы грэе спінку.
Вуж настыўся за зіму
У завеі так, здаецца,
Што на сонейку яму
Цэлы тыдзень трэба грэцца.
Анатоль Зэкаў ... Далей
|
Грак і шпак
|
Суббота, 26.03.2016 10:54
Дзень шпаку даказваў грак,
Што ў яго чарнейшы фрак.
Ды не мог згадзіцца шпак,
Што ў яго святлейшы фрак.
А ў пяску як паваляліся –
Болей птушкі не спрачаліся.
Анатоль ЗЭКАЎ ... Далей
|
Вершы Аляксандры Грыцкевiч
|
Среда, 23.03.2016 07:01
Дзве мурашкі ранкам золкім
Удваіх нясуць іголку
Ад сасны, зусім сухую –
Дом-палац яны будуюць.
***
Тры казы ў бабулі з дзедам.
Дзед выходзіць – козы следам
Цераз луг ідуць да рэчкі,
Там лазоўнік і парэчкі.
Трошкі траўкі паскубуць,
Трошкі ... Далей
|
Светлячок і Павучок
|
Понедельник, 21.03.2016 07:50
Павучок са Светлячком
Збудавалі новы дом.
Дом прыгожы,
Дом высокі,
Ды зрабіць забылі вокны.
Павучок пачаў тужыць:
– Як без вокнаў будзем жыць?
Як тут ні напружвай вочы,
Не адрозніш дзень ад ночы.
– Не бядуй, мой Павучок, –
Супакоіў ... Далей
|
Ад Іны – да Паліны
|
Суббота, 19.03.2016 10:35
З Інаю вучылі алфавіт мы,
А яна баіцца літар,
Бо праз нейкую хвіліну
Іна можа быць не Інай.
Л паставіш перад Інай –
І не Іна ўжо, а Ліна.
А як выйдзе А з-за спіны –
Атрымаецца ... Далей
|
Са святам, мама!
|
Среда, 16.03.2016 07:15
Восьмы дзень сакавіка,
Незвычайны дзень, святочны.
Год яго Арцём чакаў
І не спаў апошняй ноччу.
І нарэшце прычакаў –
Ён да мамы ранкам самым:
– З восьмым днём сакавіка
Я цябе віншую, мама!
Анатоль ЗЭКАЎ ... Далей
|






















