|
Пятница, 20.01.2017 06:27
Лазіць лекар па сасне:
– Каго стукну –
Той засне.
Дзюба моцная ў яго –
Спяць усе да аднаго:
Караедам у бары
Побач з ім –
Не да кары.
Плачма плач –
Не ўбачыць слёз.
Хто ён,
Лекар Дзюбанос?
Мікола ЧАРНЯЎСКІ ... Далей
|
Лекар Дзюбанос
Вершы Міколы Маляўкі
|
Воскресенье, 15.01.2017 07:22
Заснула лета ў стозе
Паклікаў пагуляць
Вясёлы перапынак,
Страсаю іней я
З бярозавых галінак.
Даўно няма дажджу,
Заснула лета ў стозе,
Засыпаў снег, гляджу,
Буслянку на бярозе.
Пад вокнамі сумёт
Ад нашых ног паменшаў,
Травінка ўмерзла ў лёд,
Як залаты праменчык.
Маркоціцца не ... Далей
|
Чамадан
|
Понедельник, 9.01.2017 15:03
Вандраваў па родным краі
І лятаў за акіян,
А цяпер адпачывае
Дома татаў чамадан.
Стракацяць на ім наклейкі,
Як у казку – забягай:
Пальмы, мора, горад нейкі
І вясёлы папугай.
Пасябрую з чамаданам,
І дарогаю адной
Будзе ён за акіянам
Вандраваць ... Далей
|
Вечар
|
Пятница, 6.01.2017 14:56
На небе месяц ўстаў зялёны
I хутка стане снегавым.
Над лесам, дзе шапочуць клёны,
У небе месяц ўстаў зялёны...
Ўсё спіць. Не бачыць свет стамлёны,
Што, свецячы праз хмарак дым,
У небе месяц ўстаў зялёны
I хутка ... Далей
|
Загадкі
|
Понедельник, 2.01.2017 07:20
* * *
Хто марудна і павольна,
Але ўпарта і няўмольна,
Усё рэжа без нажа?
Гэта – рыжая…
(Іржа)
* * *
Птах папяровы, не ручны,
А ў рукі мне даецца.
Ляжа ў месцы спаць адным,
А ў другім пасля ... Далей
|
Вершы Алесі Панцак
|
Четверг, 29.12.2016 13:31
Зебранятка
Зебранятка захварэла,
П'е антыбіётыкі,
А ў суботу не хацела
Абувацца ў боцікі.
Бегла босае па траўцы,
Тупала па лужынах,
А цяпер сядзіць на лаўцы,
Выглядае спуджана.
Пашкадуем Зебранятку,
Пачастуем мёдзікам
І не будзем адмаўляцца
Абувацца ў боцікі!
Купаемся
Лісы ў лазні лапкі мылі,
Спінкі ... Далей
|
Белы вярблюд
|
Среда, 28.12.2016 10:27
Ноч усю завея
Чаравала тут,
І ля самых весніц
Ён ляжыць, вярблюд.
Ды не аднагорбы,
Не маленькі, не –
Два гарбы, як торбы,
На яго спіне.
Дружбакі прыбеглі
Паглядзець на цуд:
Ён яшчэ і белы,
Гэты наш вярблюд.
Будзім – не разбудзім,
Ды ... Далей
|
Валярына Кустава. Вершы
|
Четверг, 22.12.2016 14:10
Бярозка
Стаіць бярозка белая
Каля майго вакна.
Ёй холадна і жудасна:
Маленькая яна.
Вакол яе мяцеліца
Свой карагод вядзе
І звірухай белаю
Сняжынак круг ідзе.
А з неба кроплі белыя
Ляцяць кудысьці ўніз,
Спяшаюцца, нясмелыя,
Ў зімовай цішыні.
Зорачка
Свячу я на небе,
Палаю вагнём
І ... Далей
|
Сон
|
Среда, 21.12.2016 10:11
Дрэмле кот на падваконні,
Прытаміўся сёння ён.
Спіць і сніць, напэўна, соня,
Штось кацінае, сваё.
Цёпла ў хаце і ў каморцы.
Склаў вяночкам крылы птах.
Мыш не варухнецца ў норцы,
Каб не разбудзіць ката.
За акном зіма сваволіць,
Цішыню ... Далей
|
Зімовыя малюнкі
|
Понедельник, 19.12.2016 12:53
Паглядзі, як пушыста мароз
Накладае шаўковыя шаты
На галінкі таполяў, бяроз,
Што стаяць ля вакна маёй хаты.
Акаваў ён у крыштальную сталь
Усё прыволле заснуўшай вады;
То ж мастак, чарадзей і каваль
Свае ўзоры кладзе на зямлі.
Як ... Далей
|
Восень-багачка
|
Пятница, 2.12.2016 09:15
Багатай больш пары
Няма,
Калі на ветры
Бярозы ў двары
Раскідваюць манеты.
Як скнара той,
Бяру
У прыгаршчы іх часта.
З усмешкай гавару:
– Манетны двор у нас тут.
Станіслаў ВАЛОДЗЬКА ... Далей
|
Трэба вучыцца жыць у дзяцей…
|
Среда, 30.11.2016 08:01
Ты ў такім шчаслівым узросце,
калі яшчэ сэрца не знае злосці.
Калі ўсё яшчэ наперадзе –
і дарогі, і масты.
Калі ўсё – на тым беразе,
а на гэтым – толькі ты.
Ты ў такім шчаслівым ... Далей
|






















