|
Вторник, 5.09.2017 07:35
Класік беларускай літаратуры Пімен Панчанка аб’ездзіў ці не ўвесь свет.
МІНСК
Мой родны Мінск,
Пад небам жураўліным
Жыві, квітней пад зоркай залатой.
Ты для мяне на ўсёй зямлі — адзіны,
Цябе люблю я ўсёй душой.
ТЭГЕРАН
Я тут ... Далей
|
Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі
Смаката і вітаміны
|
Понедельник, 4.09.2017 07:29
ГРУШЫ
Дождж ліе… Лістота груш
Зноў прымае цёплы душ.
У галлі даспелі грушы.
Не адцягнеш і за вушы!
ВІШНІ
Каля хаты ў садзе вішня.
Ад цяжару крона вісне.
Нахілілася яна –
Вішні рві-каштуй з акна!
ЯБЛЫНЯ
Днём ранет ружовашчокі
Пазірае на аблокі,
Хоча ... Далей
|
Птушкі на рабіне
|
Четверг, 31.08.2017 07:55
Дваццаць дзве галіны на рабіне.
Малюнак Дар'і Вярэйкі
Колькі ж птушак на галіны селі,
Як па дзве на кожную галіну
Да рабіны ўранку падляцелі?
Праўда, дваццаць восем з іх не селі –
Да другой рабіны ... Далей
|
Хомка і госці
|
Вторник, 29.08.2017 09:46
Малюнак Дар'і Вярэйкі
Ромка зваў у госці Томку.
Томка ж думала пра Хомку;
Ёй хацелася, каб Хомка
Зваў у госці, а не Ромка.
Хомка гэтак жа, як з Томкай,
Шчыра сябраваў і з Ромкам,
І таму ... Далей
|
Вунь бярэзнік на пагорку…
|
Четверг, 10.08.2017 07:54
Вунь бярэзнік на пагорку.
Малюнак Віталя Дударэнкі
Ён на сонцы беліць шоўкі.
І кудзерцамі ў расе,
Нібы хлопчык, ён трасе.
Вунь ручай звініць дукатам,
Сустракаецца ён з братам –
З ручайком пяе другім
Небу, сонейку свой гімн.
1912 ... Далей
|
Сын і маці
|
Понедельник, 7.08.2017 07:20
С ы н
— Мамка, мамка, нам сягоння
Гаманілі ў школе
Аб якойсьці Беларусі,
Што жыве на волі.
Хоць я слухаў вельмі шчыра
(Не люблю іначай),
Ды ніяк не мог уцяміць,
Што ўсё гэта знача.
М а ц ... Далей
|
Ты чуў?
|
Среда, 2.08.2017 10:51
Ты чуў?
Вырас у кошкі чуб.
Ніяк не зачэша яго да канца
І просіць у пеўня яна грабянца.
Ты чула?
Кіта праглынула акула.
Акула на дно нырнула.
А кіт
Хоча пабачыць блакіт.
Вы чулі?
Ваўкі надзелі кашулі,
Кожны чырвоную, у клетку ... Далей
|
Галя
|
Вторник, 1.08.2017 07:47
Вышывала ты сарочку
Малюнак Віталя Дударэнкі
пад ігрушай у садочку.
Васільковы брала колер
на сваім радзімым полі,
А зялёны брала ў лесе,
дзе свае спявала песні.
Пурпуровы на каліне,
што красуе на даліне.
На каўнерыку, рукавах
зіхаціць узор яскрава.
... Далей
|
Сярожка і яго дзяды
|
Четверг, 6.07.2017 09:24
Дзяды
Гэтак хваліцца Сярожа:
– Я багаты самы, можа,
Бо ў мяне дзядоў багата.
Ну, найпершы –
Татаў тата, –
Гэта дзед, дзядунька родны,
Да яго ў сябры я згодны:
З ім майструем і гуляем.
А яшчэ – дзядулю ... Далей
|
Бім
|
Пятница, 30.06.2017 14:55
Як з трубы імклівы дым,
Збег мой брат малодшы Бім.
Збег кудысьці віславухі,
Атуліўшы мяне скрухай.
Дык чаму, з якой нагоды
Збег ласкавы мой нягоднік?
А, галоўнае, куды?
Ці не будзе ТАМ бяды?
Уладзімір ШПАДАРУК
Націсніце, каб павялічыць
... Далей
|
На пачатку лета
|
Среда, 28.06.2017 10:40
Я не знаю месяца
Малюнак Віталя Дударэнкі
Больш за май шчаслівага,
Калі пушчы цешацца
З гоману шумлівага.
Калі вербы ніцыя
Рвуцца ўвысь галінамі;
Калі скрозь пшаніцаю
Пахне над далінамі…
Але новы сёлета
Подых на аселіцах:
Юны чэрвень молада
Больш за май ... Далей
|
Сом
|
Понедельник, 12.06.2017 07:42
Я сам
Малюнак У. Пашчасцева
сабе Сом!
Дзе вір,
дзе жвір,
дзе аер
з трыснягом –
там
мой
дом.
На сняданак –
парася
ды ў смятане
карася,
на абед –
гуся,
на вячэру
з’ем цяцеру,
вып’ю
паўвядра
вады
і тады –
хоць куды.
Толькі б дом,
толькі б сон.
Пасміхаюся
у вус:
сам
сабе
туз!
(№ 10, кастрычнік 1976 ... Далей
|






















