|
Среда, 2.01.2019 12:00
На прырэчнай касе пясчанай
Вырастае дзіцячы горад,
Вырастае вялізны горад
На прырэчнай касе пясчанай.
Замкі, плошчы, палацы, паркі,
Пераходы, тунелі, аркі,
Вежы, вокны, двары, байніцы –
Рупна робяцца да драбніцы.
Спортпляцоўкі, басейны, дамы,
І нідзе не відаць турмы.
На прырэчнай ... Далей
|
Дзеці будуюць горад
Лемантар
|
Понедельник, 31.12.2018 08:03
Добры дзень, мой браце юны!
Малюнак Кацярыны Бабок
Я прынёс табе як дар
Ад Скарыны-бацькі кнігу —
Беларускі лемантар.
Гэта — ключ ад скарбаў нашай
Мовы матчынай, з якой
Ты не станешся самотнай,
Безыменнай сіратой.
Дык раскрый яго ... Далей
|
Верабей
|
Понедельник, 10.12.2018 08:00
Верабей са школы
Пад страху ляціць,
Ціхі, невясёлы,
Нібы ліст, трымціць.
То смяшыў сароку,
То лятаў на ўроку.
Так хацеў забаў –
Двойку атрымаў.
Міхась ПАЗНЯКОЎ
... Далей
|
Вожык
|
Четверг, 6.12.2018 12:00
Бяжыць вожык –
Тупу-туп! Сам калючы,
Востры зуб.
– Вожык, вожык, ты куды?
Ад якой бяжыш бяды?
Вожык лапкамі туп-туп!
Вожык вочкамі луп-луп!
Навакол пануе ціш.
Чуе вожык – у лісці мыш...
Ён да лісця
Тапу-тап!
I лапкаю мышку —
Цап!
Алег ЛОЙКА ... Далей
|
Каптур
|
Понедельник, 3.12.2018 20:45
Цераз двор бяжыць Артур –
Сонцам свеціцца каптур.
Нацягнуў каптур Лявон
Ды імчыцца наўздагон.
Недзе бавіцца Алесь,
Свой каптур шукае Чэсь.
Мае свой каптур Адась.
Не прасіце – вам не дасць.
Лёгка бегаць па двары,
Калі ты у каптуры.
Казімір КАМЕЙША
... Далей
|
Малочны зуб
|
Пятница, 30.11.2018 07:39
Я зламаў
Малочны зуб,
Калі еў
Малочны суп.
Стукнуў лыжкай,
Войкнуў:
– Ваў!
З рота зуб
У міску ўпаў.
Міска супу
З панцаком.
Зуб у супе
З малаком.
Я не буду
Есці суп,
Бо ў супе
Плаваў зуб.
Буду кашу
Есці я.
Дзе ты,
Манная мая?
Леанід ПРАНЧАК
Малюнак Сяргея Волкава ... Далей
|
Вясёлая дзяўчынка
|
Понедельник, 26.11.2018 09:30
Не воблака, а проста аблачынка
Малюнак Віталя Дударэнкі
Загадкава плыве над галавой.
Смяюся я:
вясёлая дзяўчынка,
Як матылёк,
ляціць над кладкай той...
Як добра ёй журыцца беспрычынна!
Да твару ёй і лета, і зіма...
Усміхнуся я:
яшчэ бяжыць дзяўчынка
Па ... Далей
|
Жук і слімак
|
Пятница, 23.11.2018 12:43
Малюнак Улады Шуневіч
Пагожым летнім ранкам
На лузе за сялом
Сустрэўся жук аднойчы
З рагатым слімаком.
– Здарова! – Жук вітае. –
Куды, браток, ідзеш
І з ракавіны хатку
Куды з сабой нясеш? –
Абцёр слімак пот з твару,
Гаворыць так ... Далей
|
Круты певень (паводле аднайменнай казкі)
|
Четверг, 1.11.2018 08:00
Казкі сучасных чараўнікоў
Жыў-быў у бабулі певень –
Залаты, як сонца, грэбень.
Шпоры, нібы ў генерала.
Забіяка – гэткіх мала!..
Часта певень-забіяка
Крыўдзіў Жуліка – сабаку
І бабуліну суседку
Не пускаў у хату зрэдку.
Стала пеўню не да смеху:
Да ... Далей
|
Вершы Станіслава Валодзькі
|
Понедельник, 29.10.2018 08:25
Будаўнікі
Каля сцяжынкі –
Мурашынае шашы
Будуюць дом
Шматпавярховы
Мурашы.
Так дзень за днём
Яны шчыруюць ад душы,
Бо мурашы
Не хочуць жыць у шалашы.
Вясёлае знаёмства
Запытала ў мамы Зойка:
– Гэта што за птушка?
– Сойка.
Засмяялася дзяўчынка:
– Ледзь не цёзка мне ... Далей
|
Бярозы
|
Среда, 17.10.2018 07:55
Не падсякайце
Малюнак Віталя Дударэнкі
на шляхах бяроз.
Няхай калышуць
Золак новых дзён.
Хто змалку з імі
ў шчырай дружбе рос,
Таму і шлях цяпер
далей відзён.
1953 г.
Алесь БАЖКО
Алесь БАЖКО (22 кастрычніка 1918 – 17 красавіка 2013) ... Далей
|
Поўны ранец
|
Четверг, 20.09.2018 08:23
Акуратна ранец Рая
Раніцаю загружала.
Ноша будзе немалая:
Сшыткі, кніжкі спакавала…
Зноў шкадуе бабка ўнучку:
– Добра, каб асілак лоўкі
ранец той паднёс у школку!
Вучні рушылі ў школу
чарадой жывой, вясёлай.
Калідоры, двор і залы
ціха гоману чакалі!
Міра ЛУКША ... Далей
|






















