Яніна ЖАБКО «КОТ ЦІМОХ»
Пятница, 10.12.2021 12:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Кот Цімох сягоння зранку
З малачка злізаў смятанку.
Пацягнуўся сыты коцік,
Вымыў лапкі, хвост, жывоцік.
Потым пад кусточак сеў,
Пачаў слухаць птушак спеў.
Сон не даў сябе чакаць,
Запрашае зноў паспаць.
Сон ката пільнуе дзень,
За ім ходзіць, нібы цень.
Вось якая любата –
Жыццё нашага ката.
Сытна есці, потым спаць,
А каму ж мышэй ганяць?