Загадкі
Вторник, 19.02.2019 10:36. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Хто прынёс на носе рог?
Разам скажам… насарог
Шыю мець вышэй за шафу
Хоча доўгая… жырафа
Біўні, хобат мае ён,
Як гара, вялікі… слон
Хутка рос і не хварэў
Цар звяроў. Назваўся… леў
Загрукоча, грымне штось,
Рогі так скідае… лось
З голаду завыў і змоўк,
Напалохаў дзетак… воўк
У яе рудая шорстка
Скача па сасне… вавёрка
Так скакаў, аж мокры нос –
На дзвюх лапах верны… пёс
Пазяхае ва ўвесь рот,
Спіну выгнуў чорны… кот
Могуць плаваць, лётаць мусяць –
Назва гэтых птушак… гусі
Полем бег, у лесе знік,
Іклы, лыч – завецца… дзік
Дзед БЯЛЫН