![]() |
Воскресенье, 20.03.2022 13:26
У мамы на руках
Спіць у мамы на руках сынок,
залюляны мараю салодкай,
нібы,
склаўшы крыльцы,
матылёк
спіць пад ласкай сонца на пялёстках.
На руках у мамы хлопчык спіць.
А на ганку летні ветрык лёгкі
ходзіць,
хоча дзверы адчыніць
у нязнаны ... Далей
|
Да юбілею Хведара ЖЫЧКІ
Да юбілею Міколы ГАМОЛКІ
![]() |
Пятница, 11.03.2022 10:13
Сустрэча вясны
Звіняць, імчацца ручайкі,
Разносяць навіну:
— Гэй, гэй, выходзьце да ракі,
Сустрэнем там вясну!
Збягае снег з дарог, лугоў,
Ужо не снег — адна вада…
Вярнулася сям’я буслоў
Да роднага свайго гнязда.
Шпакі шчыруюць дацямна,
Ім добра ў ... Далей
|
Памочніца
![]() |
Вторник, 8.03.2022 09:00
Пацалую маму ў шчочку.
Вазьму венік у куточку,
Падмяту падлогу чыста.
Пасцялю абрус квяцісты,
Прынясу пірожных з крамы —
Сёння свята ў маёй мамы.
Няхай трошкі адпачне,
Ласкава ўсміхнецца мне.
Галіна НІЧЫПАРОВІЧ ... Далей
|
Аблокі
![]() |
Понедельник, 28.02.2022 15:00
Вясёлыя ў небе аблокі плывуць:
Вунь сіняе мора, рамонкі цвітуць,
Вавёркі, мядзведзі, лісічкі ляцяць.
У бубны сланы-веліканы грымяць.
Прыгожыя сосны растуць-падрастаюць.
Дзяўчаты вяночкі з рамонкаў сплятаюць
Фантаны крыніцаў дзівосныя льюць…
Ляжу і гляджу, як аблокі плывуць.
Васіль ДЭБІШ ... Далей
|
Таццяна ІВАНОВА «Зайчык Даўгавушык»
![]() |
Пятница, 25.02.2022 16:00
У пералеску, пад маладой алешынай, жыла зайчыная сям’я:
тата, мама і маленькі зайчык Даўгавушык. Як і ўсе маляты, ён быў жвавы, вясёлы, вельмі любіў сваволіць і быць самастой ным. І пры ... Далей
|
Любоў ДЭР «Павучок і яго сябры»
![]() |
Воскресенье, 20.02.2022 15:30
У дзіцячай бібліятэцы за вялікай шафай жыў павучок. Днём ён спаў, захінуўшыся ў зялёны шалік, і яго ніхто не турбаваў. Павучок любіў кнігі і сябраваў з імі. “Прывітанне, Дабрачок”, —
усміхаючыся ... Далей
|
Віктар ГАРДЗЕЙ. Як мядзведзі тату згубілі
![]() |
Четверг, 17.02.2022 09:00
Жылі сям’ёй мядзведзі на бары,
І там была мядзведжая бярлога.
Жылі яны ў зялёным гушчары,
Выхоўвалі медзведзянятак строга.
Бурклівы тата не даваў малым
Бяздумна лазіць па дубах высокіх,
Бо вобзем грымнуць можна — во экстрым!
З падвязкай ... Далей
|
Васіль ВІТКА. «Азбука Васі Вясёлкіна»
![]() |
Понедельник, 17.01.2022 15:07
Рашыў Вясёлкін Вася:
- Сам адкрываю школу.
Збіраю ў першым класе
І птушак, і жывёлу,
Усіх звяроў на свеце.
І вы прыходзьце, дзеці.
Ў мяне такая кніжка ёсць,
Што рады будзе кожны госць.
Я літары вам пакажу,
Пра ўсе ... Далей
|
У новы год — з “Вясёлкай”!
![]() |
Пятница, 31.12.2021 16:00
Сябры! Да кожнага з в вас завітвае Новы, 2022 год.
Ад самога Дзеда Мароза, ад мамы і таты вы, безумоўна, атрымаеце падарункі. Герой нашага часопіса Вася Вясёлкін таксама віншуе вас з ... Далей
|
![]() |
Четверг, 30.12.2021 16:57
Мае дарагія хлопчыкы і дзяўчынкі!
Ухваляю, што вы сябруеце са старэйшым часопісам Беларусі.
Скажу вам па сакрэту, я сам тады-сяды зазіраю на яго старонкі. Падабаецца мне беларуская напеўная мова. І маё вам ... Далей
|
Сяргей ЧЫГРЫН
![]() |
Вторник, 28.12.2021 10:00
Загадка ад сінічак
Дзве сінічкі, дзве сястрычкі,
Прыляцелі да крынічкі,
Папрасілі дзве сінічкі
Па дзве кропелькі вадзічкі.
А за гэта ёй сястрычкі
Прынясуць у дзюбах знічкі.
Колькі разам там сінічак,
Кропель, знічак і сястрычак?
... Далей
|
Мікола ШАБОВІЧ
![]() |
Суббота, 25.12.2021 13:30
Летам народзіцца восень...
Летам народзіцца восень,
Восень народзіць снягі.
Ўвесну заясніцца просінь,
Рэкі зальюць берагі.
Траўнем трава забуяе,
Ліпенем — ліпавы цвет.
Снежнем сняжок закідае
Лісця збуцвелага след.
Студзень марозныя ўзоры
Лютаму ў дар прынясе,
Каб сакавіцкія зоры
Траўнем блішчэлі ў расе.
Чэрвеньскай ... Далей
|