|
Пятница, 16.10.2015 07:11
Сінічка
Ля акна сінічка
Лётае, як знічка,
Што зляцела з неба
Да кармушкі з хлебам.
Варона і карона
Каркае варона:
“Дзе мая карона?”
Адказаў ёй вецер,
Што лятаў па свеце:
“Сёння ў кроне клёна
З золата карона!”
На двары
На двары маім кастрычнік.
Слуп ... Далей
|
Забаўлянкі
Бусеў слоўнічак. Літара Е
|
Пятница, 18.09.2015 07:52
Е
Буся ў слоўнічку сваім
Новыя знаходзіць словы:
Ежа – тое, што ядзім,
Ельнік – лес яловы.
Елка ў ельніку расце,
Едкі дым нам слепіць вочы.
Словы ўсе запомнім з Е
І далей пакрочым.
Тэкст Святланы Богуш
Якія словы на ... Далей
|
Багацці роднай Беларусі
|
Четверг, 17.09.2015 07:46
Тэкст Алеся БАРАНОЎСКАГА
Пра ўсё, што ўмеюць ствараць людзі ў Беларусі,
Раскажа вам цікаўны сябар Буся.
Мінск
Трактар “Беларус”
Гучна так, нібы рэактар,
На палях азваўся трактар.
Зранку ён не спіць – грукоча,
Узараць зямельку хоча.
Гомель
Цукеркі ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі
|
Вторник, 15.09.2015 07:38
26. Буся ляціць на спатканне
Як толькі вярнуліся бацькі, Буся перадаў ім сонных дзетак. Яго асабліва хваліла мама:
– Мой сын, які ж ты добры і разумны ў нас. Дзякуй, што ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі. Працяг
|
Пятница, 11.09.2015 07:32
25. Бусева калыханка
Уся буслянка клекатала, ра-да-ва-ла-ся, што прыляцеў Буся. Маці ласкава абняла яго цёплым крылом. Бацька лагодна дзюбнуў у пёркі на галаве. За-мі-ла-ва-на пазіралі на дарослага брата малыя бацянкі ў ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі. Працяг
|
Вторник, 8.09.2015 07:15
24. Нечаканы прылёт Бацянка
Як толькі Буся вярнуўся ў сваю буслянку, яго агарнулі розныя думкі. “Бе-зу-моў-на, коўдрачка з сухога чароту – гэта цудоўна, – разважаў ён. – Але як было добра ... Далей
|
Пра Бусю, які жыве на Беларусі. Працяг
|
Четверг, 3.09.2015 09:03
23. Коўдрачка з чароту для Бусі
Буся ляцеў ня-спеш-на, і ўсё роўна Клекатуня ад-ста-ва-ла ад яго. Ён толькі чуў ззаду шум яе крылаў. І раптам гэты шум сціхнуў. У той жа ... Далей
|
Вершы на памяць
|
Понедельник, 31.08.2015 07:48
Сяргей ГРАХОЎСКІ
Добра жыць тады на свеце,
Калі спяць спакойна дзеці,
Не грымяць начамі танкі,
А спяваюць калыханкі
Ў кожным доме, ў кожнай хаце
Заспакоеныя маці.
Эдзі АГНЯЦВЕТ
Нараджаюцца малыя
Для жыцця на белым свеце.
Як званочкі веснавыя,
Хай часцей смяюцца ... Далей
|
Забаўлянкі
|
Четверг, 27.08.2015 07:34
Лета
У каласы, пукі, струкі,
У ягады, бутоны кветак
Пад яркім сонцам напрасткі
Пабегла лета.
Мурашок
Зусім маленькі мурашок
Ён след у след за мной ішоў.
Падняў саломінку ля ног,
А думае, што бервяно.
Скарга
Цукерку цёпла апранулі,
У сон блішчасты загарнулі,
А ... Далей
|
Рэпка
|
Вторник, 25.08.2015 07:22
Комікс
Рабінзон Рома марыў вырасціць рэпку на востраве.
Зрабіў градку пад рабінай, утыркнуў літару Р, прыгаворваў:
– Расці, Р! Радуй Рому!
Вырасла на градцы рэкордная рэпка.
Рабінзон Рома рваў-рваў – не вырваў.
Рыссю раз’юшаная рысь прыскакала. ... Далей
|
Спеўнік
|
Пятница, 21.08.2015 08:29
Гэта мая мама
Музыка Таццяны Молчан
Словы Міхаіла Богдана
На дрэвах восень залаціцца,
І на дварэ ўсё халадней,
Але святло ў маёй святліцы
Ад родных маміных вачэй.
ПРЫПЕЎ:
Хто за ўсіх прыгажэй,
Хто пяшчотней, дабрэй,
Здагадацца няцяжка Вам:
Гэта мама мая, ... Далей
|
У гасцях у “Бусі” яслі-сад № 6 горада Ашмяны
|
Среда, 19.08.2015 08:20
Дзень нараджэння электрычнай лямпачкі
– Я хачу расказаць пра электрычнае сонейка! На адным з заняткаў выхавальніца распавядала нам пра электрычную лямпачку. І я вельмі здзівілася, што электрычную лямпачку вынайшлі каля ... Далей
|






















