|
Вторник, 10.01.2017 07:17
Як сабраўся карагод,
Заспявалі хто як мог.
Потым усе пасябравалі,
Дружна хорам заспявалі.
Пеўнік голасна завёў:
“Ку-ка, ку-ка, ку-ка-рэку!”
Курачкі сако-сакочуць,
Знесці яйкі яны хочуць.
Качка: “гэ-гэ-гэ-гэ-гэ,
Дайце песню спець і мне!”
І другія паглядзелі,
Дружна разам усе запелі:
“Мы не горшыя ... Далей
|
Вясёлы карагод
Рэпка
|
Четверг, 5.01.2017 14:11
казка
Зрабіў градку пад рабінай, утыркнуў літару Р, прыгаворваў:
– Расці, Р! Радуй Рому! Раса-расіца, аброшвай Р. Ветрык-вятрыска, абветрывай Р. Промні-праменьчыкі, абагравайце Р.
І вырасла на градцы рэкордная рэпка.
Трэба вырваць рэпку. Рабінзон Рома ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара М
|
Вторник, 3.01.2017 07:03
М
Разам з Бусем назавем
Словы з пачатковай М.
Муляр моцны мур кладзе,
Морква на градзе расце.
Махавік схаваўся ў мох,
Каб ніхто знайсці не змог.
Мітуслівы матылёк
Сеў на мулкі матузок
І глядзіць: паблізу млына
Есць мядзведзь з куста маліны.
А маланка зажахала –
Ўсіх у сховы разагнала.
Тэкст Святланы БОГУШ
Іншыя літары рубрыкі "Бусеў слоўнічак"
... Далей
|
Хто жыве ў Музеі дзяцінства?
|
Суббота, 31.12.2016 13:59
Буся ляцеў над Мінскам. Пачыналася завіруха. Дзе схавацца? Раптам, недалёка ад цырка, у адным з дамоў, убачыў, як нехта яму памахаў і адкрыў акно, маўляў: ляці сюды!
Куды ж гэта Буся ... Далей
|
Цікавінкі ад Бульбіка і Журавінкі
|
Вторник, 27.12.2016 07:24
16. САРОКА КЛЁКА КРЫЎДУЕ І МАЎЧЫЦЬ
Сарока Клёка лятае высока, бачыць далёка. А думаць зусім не прывучаная. У яе не навіны атрымліваюцца, а плёткі. Для сарокі галоўнае – першай нешта новенькае ... Далей
|
Вершы на памяць
|
Пятница, 23.12.2016 13:02
Алена КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВА
Навагоднія госці
Хутчэй вароты адчыняйце,
Гасцей жаданых сустракайце,
З ласункамі
І падарункамі
Прывезлі нам вялізны воз
Снягурачка і Дзед Мароз.
Вера ВЯРБА
Калыханка
Хоць мароз трашчыць на ганку,
Цёпла ў нашай хаце.
Я спяваю калыханку
Сваёй ляльцы Каці.
Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА
Сані
Дзіва-сані
Сталі самі.
Хто паспеў,
Той ... Далей
|
Вершы на памяць
|
Вторник, 22.11.2016 08:20
Рыгор БАРАДУЛІН
Едзе вячэра
Пераходзіць
Бусел брод.
Дзюба ўгору ўзведзена –
Гэта едзе бутэрброд
З жабкамі ўсярэдзіне
На вячэру буслянятам.
Добра быць
З цыбатым татам!
Сяргей НОВІК-ПЯЮН
Танцавалі зайчаняткі
Пад наглядам любай маткі
Танцавалі зайчаняткі,
Танцавалі, падпявалі,
Лапкай такты адбівалі.
То яны ўсё бокам, ... Далей
|
Кнігаўка
|
Пятница, 18.11.2016 07:12
– Ну, чые вы, ну, чые? –
Кнігаўка пытае.
Цэлы дзень не адстае,
Нада мной лятае.
Хоць ты падай, хоць ты стой –
Як сказаць, чые мы?
Растлумачыць гэта ёй –
Цэлая праблема.
– Мамін я і татаў ... Далей
|
Ірына гора
|
Среда, 16.11.2016 07:44
Іра Р не вымаўляе,
Хоць стараецца штосілы,
Ды сябе ўсё ж называе
Не інакш яна як Іла.
Чырванее Іра дужа,
Як не так што вымаўляе,
Толькі ружу Іра ў лужу,
Рак у лак ператварае.
Да бабулі едзе ў ... Далей
|
Вершы Раісы Баравіковай
|
Понедельник, 14.11.2016 08:00
ЖЫРАФА
Зноў жырафа на абцасах
Носіць поўны кубак з квасам,
І ў жырафы ўсюды плямы,
Хоць бярэ фартух у мамы.
МУЛЬЦІК
У акно глядзіць Дануся:
“Што ж там дзеецца на вулцы?”
А за ёю сочыць Буся,
Думае, што гэта ... Далей
|
Цікавінкі ад Бульбіка і Журавінкі
|
Четверг, 10.11.2016 08:00
14. Як трытон Харытон зрабіўся філосафам
Рачная плынь хутка несла батыскаф, а Лупыдра ўсё адно плыла наперадзе: выдатная плаўчыха выдра!
Бульбік і Журавінка, прыляпіўшыся да ілюмінатараў, пільна ўглядаліся ў падводнае жыццё. А ... Далей
|
Вясёлыя прыгоды Рысачкі
|
Вторник, 8.11.2016 10:03
Прыгажуня-восень радавала сонечным надвор’ем. Дрэвы апранулі новае рознакаляровае адзенне. Пяшчотная бярозка стала вельмі падобнай да зачараванай князёўны. Клён нагадваў казачнага волата. Пад подыхам ветру лісцікі саскоквалі з галінак дрэў і ... Далей
|






















