Вторник, 21.05.2019 09:07
Волат
Не самазвал, а цэлы дом —
Чатырыста з паловай тон!
Такіх — вы майце на прыкмеце —
Не знойдзеце па ўсёй планеце!
Каб павялічыць, націсніце
Займальныя вандроўкі па Беларусі
БЕЛАЗ — што гэта?
Адказ ведае кожны ... Далей
|
Я тут жыву (працяг)
Я тут жыву (працяг)
Четверг, 11.04.2019 17:52
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Мінск — сэрца Беларусі,
сталіца, галоўны горад.
Як жа я зайздрошчу воблакам,
журавам, лебедзям, чайкам —
яны бачаць Мінск з вышыні.
Сонечныя промні ў ім —
праспекты, вуліцы, плошчы.
Блакітны купальскі вянок —
рака Свіслач ды ... Далей
|
Джаз
Среда, 13.03.2019 10:23
Казка-забаўлянка пра літары
Жылі-былі Д, Ж, З. Згуртаваліся ў дружны джаз.
Д дудзела на дудзе.
Ж іграла на жалейцы.
З званіла ў званы.
Дзень у дзень яны ігралі ў дзетсадзе, забаўлялі дзяцей. Ду-ду-ду, жы-жы-жы, зі-зі-зі. ... Далей
|
Я тут жыву (працяг)
Понедельник, 11.03.2019 15:25
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Мая Беларусь!
На тваім зялёна-блакітным мундзіры
безліч знакаў даўніны,
шмат прыкмет сённешняй явы.
Гісторыю ды геаграфію тваёй красы
можна чытаць, вывучаць
па незвычайных сімвалах —
гербах гарадоў, мястэчкаў, вёсак.
Найстаражытны знак мае Полацк,
патрыярх пасяленняў беларускіх.
На ... Далей
|
Больш чым кнігі
Четверг, 28.02.2019 13:08
У лютым у Беларусі праходзіць Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, дзе збіраюцца разам дарослыя і
Фота Дзмітрыя Сапсая
юныя чытачы, пісьменнікі, выдаўцы, госці з розных краін. 5 дзён, больш за 30 краін свету, ... Далей
|
Я тут жыву
Среда, 30.01.2019 17:40
Займальныя вандроўкі па Беларусі
Родная Беларусь!
Ты — маё суцяшэнне, мая радасць.
Ты — маё жыццё.
Ты маеш старажытную мову,
Ты — бурштын, дарагі і прывабны.
Твае людзі, беларусы,
з паэтычнай душой,
з самабытным гонарам,
высакародныя і чалавекалюбівыя,
выхоўваюць у ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Четверг, 29.11.2018 13:24
***
Мая Беларусь!
Ты для мяне – чароўная папараць-кветка.
Бачу цябе на Купаллі
ў святочнай Александрыі.
Адчуваю цябе ў сваёй малой радзіме.
Шукаю ў гаючай ранішняй расе.
Грэюся табой пад зоркамі ночы.
Давайма, дружа, узірацца
ў нашу айчынную папараць-кветку
ўлюбёнымі ... Далей
|
Азбука агарода
Вторник, 30.10.2018 12:00
Аднойчы на дачы Маша і дзед пачалі гуляць у школу. Маша – вучаніца. Дзед – настаўнік. Маша ўзяла сшытак, ручку, села за столік, які стаяў на вуліцы пад адкрытым небам, ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Пятница, 26.10.2018 08:02
Калі весела, чую Купалу:
Беларусь на куце
Малюнак Віталя Дударэнкі
Ў хаце сваёй села,
Чарка мёду ў руцэ –
Пазірае смела…
Калі сумна, лячуся Купалам:
Гэй, наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Среда, 19.09.2018 08:11
Малюнак Віталя Дударэнкі
***
Жыў-быў некалі на Беларусі
збіральнік слоў – Іван Насовіч.
Зачаўся ў вёсцы Гразівец,
у сям’і псаломшчыка.
Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі.
Пасля і сам пачаў вучыць дзяцей.
За 57 зямных гадоў мовазнавец
багата дзе працаваў, ... Далей
|
Маша і Кеша
Понедельник, 10.09.2018 14:32
Малюнак Віталя Дударэнкі
Маша з дзедам – у парку. Маша боцікамі па асфальце – туп-туп. І дзед побач тупае.
Ідуць, размаўляюць. Дзед паказвае Машы лісцікі таполі, клёна, бярозы. Слухаюць птушак. Загледзеліся на пушыстую ... Далей
|
Працяг аповесці-споведзі «Мая Беларусь»
Вторник, 4.09.2018 11:43
***
Салавей без спеваў –
шэрая птушачка.
Беларусь без балотаў –
зямля без дзіваў.
Меліяратары, канешне,
перакроілі наша дзіва
на свой манер.
Але ж засталася вера,
што беларускія балоты –
“лёгкія” Еўропы.
У гэта верыш, калі трапляеш
у Бярэзінскі запаведнік.
Звыш ста тысяч ... Далей
|