Вторник, 26.02.2019 10:51
Авяр’ян Дзеружынскі
Сані
— Хто вас гоніць з горкі, сані?
— Ды ніхто, бяжым мы самі.
— А чаго вам так спяшаць?
— Трэба Верачку катаць.
Данута Бічэль-Загнетава
Мядзведзь
Дзед Мядзведзь стаміўся троху —
Лёг у мяккую бярлогу.
Смачна спалася яму,
Не ўставаў усю зіму.
Уладзімір ... Далей
|
Вершы на памяць для самых маленькіх
Цёзкі
Четверг, 7.09.2017 14:44
Рома ўзлез на ясень,
там убачыў Яся.
– Ты чаго на ясені?
– Бо абодва Ясі мы.
Гэта ж мой зялёны цёзка.
Перад намі –
Наша вёска.
Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА
(№ 6, 1981 г.) ... Далей
|
Вершы на памяць
Пятница, 23.12.2016 13:02
Алена КОБЕЦ-ФІЛІМОНАВА
Навагоднія госці
Хутчэй вароты адчыняйце,
Гасцей жаданых сустракайце,
З ласункамі
І падарункамі
Прывезлі нам вялізны воз
Снягурачка і Дзед Мароз.
Вера ВЯРБА
Калыханка
Хоць мароз трашчыць на ганку,
Цёпла ў нашай хаце.
Я спяваю калыханку
Сваёй ляльцы Каці.
Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА
Сані
Дзіва-сані
Сталі самі.
Хто паспеў,
Той ... Далей
|
Белая Русь
Среда, 1.10.2014 09:08
Шчочку да вуснаў туліць,
каб таямніцу спытаць:
– Белая Русь, матуля,
гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна.
Ты пра яе раскажы.
– Белая Русь – Радзіма.
Перад табой ляжыць.
Крыкні – яна адгукнецца
звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
ускалыхнецца ... Далей
|