Четверг, 19.05.2016 07:45
Калі вы чытаеце казку, ці звяртаеце ўвагу, хто яе напісаў? Канешне, у кожнага твора ёсць аўтар. Аднак у старажытнасці было зусім па-іншаму. Вялікія казачнікі проста перадавалі тое, што недзе пачулі. ... Далей
|
Хто прыдумаў казку?
Вуж
Воскресенье, 27.03.2016 10:56
Расцягнуўшыся, прылёг
Вуж узбоч лясной сцяжынкі.
Галаву паклаў на мох
І на сонцы грэе спінку.
Вуж настыўся за зіму
У завеі так, здаецца,
Што на сонейку яму
Цэлы тыдзень трэба грэцца.
Анатоль Зэкаў ... Далей
|
Грак і шпак
Суббота, 26.03.2016 10:54
Дзень шпаку даказваў грак,
Што ў яго чарнейшы фрак.
Ды не мог згадзіцца шпак,
Што ў яго святлейшы фрак.
А ў пяску як паваляліся –
Болей птушкі не спрачаліся.
Анатоль ЗЭКАЎ ... Далей
|
Светлячок і Павучок
Понедельник, 21.03.2016 07:50
Павучок са Светлячком
Збудавалі новы дом.
Дом прыгожы,
Дом высокі,
Ды зрабіць забылі вокны.
Павучок пачаў тужыць:
– Як без вокнаў будзем жыць?
Як тут ні напружвай вочы,
Не адрозніш дзень ад ночы.
– Не бядуй, мой Павучок, –
Супакоіў ... Далей
|
Ад Іны – да Паліны
Суббота, 19.03.2016 10:35
З Інаю вучылі алфавіт мы,
А яна баіцца літар,
Бо праз нейкую хвіліну
Іна можа быць не Інай.
Л паставіш перад Інай –
І не Іна ўжо, а Ліна.
А як выйдзе А з-за спіны –
Атрымаецца ... Далей
|
Са святам, мама!
Среда, 16.03.2016 07:15
Восьмы дзень сакавіка,
Незвычайны дзень, святочны.
Год яго Арцём чакаў
І не спаў апошняй ноччу.
І нарэшце прычакаў –
Ён да мамы ранкам самым:
– З восьмым днём сакавіка
Я цябе віншую, мама!
Анатоль ЗЭКАЎ ... Далей
|
Уладзiмiр Лiпскi прэзентуе сваю новую кнiгу!
Вторник, 9.02.2016 10:03
12 лютага 2016 года ў 12.00 на галоўнай пляцоўцы БелЭКСПА (пр. Пераможцаў, 14) у межах XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца прэзентацыя часопісаў “Вясёлка” і “Буся”. Прадстаўляе выданні галоўны рэдактар, ... Далей
|
Каляднае дзіва
Среда, 6.01.2016 09:25
Бачыў дзіва я такое!
Вам казаць ці не казаць?
З калядоўшчыцай казою
Воўк ішоў калядаваць.
Выглядаў воўк кавалерам,
І каза – каля яго.
Можа б, я і не паверыў,
Каб не бачыў сам таго.
Ні дарослым, ні малечы
З ... Далей
|
Героi беларускiх казак
Четверг, 24.12.2015 08:40
Хто зялёны і вусаты,
Апрануўся ў шлем і латы?
Ходзіць ён хвастом наперад,
Не паймаеш яго ў нерат.
(Рак-вусач)
Касматаўтам стаў мураш
І адправіўся ў ваяж
У бяскраек сіні…
Зваўся ён
Бадзіні.
Весялушка, сакатушка
Наша мушка-зелянушка.
На лісточку танцавала,
Чаравічкі пагубляла,
Вярталася мушка ... Далей
|
Вершы на памяць
Вторник, 22.12.2015 07:26
Янка ЖУРБА
Дзед Мароз
У вопратцы белай
Шырокай, даўгой,
З вялікай пушыстай
Мятлой-барадой
Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля-Мароз,
Завеі і холад
З сабою прынёс.
Анатоль ЗЭКАЎ
Ёлка для зайчанятак
На Каляды
Ната з братам
Ладзяць ёлку
Зайчанятам,
Каб яны
І Ната з братам
Адзначалі
Разам свята.
Алесь ПІСЬМЯНКОЎ
Дружок
Весяліцца
Не магу,
Калі ты
На ... Далей
|
Загадкі з падказкай
Среда, 21.10.2015 07:34
У яго пагляджуся,
Прычашуся, павярнуся.
Выглядаю ў ім я, пэўна,
Нават лепей, чым царэўна.
(Люстэрка)
Рэкі ўзімку закуе…
Адгадайце, што такое?
Ён вясною растае
І становіцца вадою.
(Лёд)
Што за звер, які жыве
У лясах у нашых:
Дрэвы два на галаве
Носіць вельмі ... Далей
|
Калі ж прыходзіць сезон?
Понедельник, 24.08.2015 07:14
Ранкам мы ў грыбы пайшлі,
Ды нічога не знайшлі.
Дзед смяецца: “Не сезон!”
Ды калі ж прыходзіць ён?
На палянках ёсць суніцы,
Спеюць у бары чарніцы,
І маліна паспявае…
А сезон калі бывае?
Анатоль Зэкаў ... Далей
|