|
Пятница, 10.03.2017 10:01
Апранай ты, донька, хутка
Вышываны кажушок,
З-пад квяцістай цёплай хусткі
Хвацкі выпусці чубок.
У чырвоных новых бурках
Цёпла, мякенька назе.
Давязала ўжо бабулька
Рукавічкі балазе
Ой, чыя то дачка,
Як ягадачка?
Ані хмаркі ў небе сінім.
Глянь – тралейбусы на дол
Лёгкі, ... Далей
|
Калядка
Нашы рыбы
|
Четверг, 9.03.2017 09:54
СОМ
У карэнні вольхі дом
Збудаваў пад стромай сом.
І, вусаты, дзень пры дні
Там ляжыць на глыбіні.
СУДАК
Плотку вёрткую судак
Не ўпалюе аніяк,
Бо гадзінамі яна
Ля рачнога ўецца дна.
ВЕРХАВОДКА
Пазяхае ў сне салодка
Трапятуха верхаводка.
Як не спаць? – ... Далей
|
Да 60-годдзя з дня нараджэння паэта Алеся Пісьмянкова
|
Вторник, 7.03.2017 09:47
У дзяцінстве ратаваў кінутых сабак, прыкормліваў іх, але яны “ад’еўшыся, няўдзячна знікалі”. Калі ж займеў уласнага сабаку, то чытаў яму свае вершы, а калі той занядужаў, то карміў мёдам, і ... Далей
|
Свет у вачах сына
|
Вторник, 7.03.2017 08:42
Дзеці ў шэдэўрах мастацтва
— Дачушка, прачынайся. У цябе сёння новы цікавы дзень! — ласкава прамовіла маці і пацалавала Вераніку.
— Мам, а гэта абавязкова? — сонна азвалася дзяўчынка.
— Абавязкова што?
— Уставаць ... Далей
|
Калыханка для Васілінкі
|
Понедельник, 6.03.2017 18:41
Ручку пад вушка,
Вочкі заплюшчы
І пакрысе засынай,
Любая дачушка,
Лапатушка, шчабятушка,
Баю-бай.
На калысцы-чоўне
Міма зор і поўні
Мы плывем за небакрай.
Хмаркі, як падушкі,
Цёплых сноў, дачушка,
Баю-бай.
Алесь ЕМЯЛЬЯНАЎ-ШЫЛОВІЧ
... Далей
|
Кормяць Сяргейку
|
Воскресенье, 5.03.2017 11:49
Першая лыжка за маміну ласку,
Малюнак І. Далідовіча
Другая – за татавы гушканні-гулі,
Трэцяя – за бабуліны казкі,
Чацвёртая – за жалейку дзядулі,
Пятая – за пеўніка чубатага,
Шостая – за коціка-дуроніка,
Сёмая – за жаўрука ... Далей
|
Конкурс «Мой лепшы сябар»
|
Пятница, 3.03.2017 09:33
Мой хамячок
Бягу я хуценька са школы,
дамоў гасцінцы несучы.
З'явіўся ў хаце сябар новы:
днём спіць, а зыркае ўначы.
Маленькі ён, такі смяшлівы
ў далонях цёплы камячок.
Мяне ніколі не баіцца
найлепшы сябар хамячок!
Ганна СІНЬКЕВІЧ, ДУА “Заслаўская ... Далей
|
Лічба з літарай сябруюць
|
Четверг, 2.03.2017 07:22
Бусева кнігарня
Так называецца новая кніга паэта Анатоля Зэкава. Прачытаем разам некаторыя вершы-задачкі, вершы-загадкі нашага аўтара.
Як што?
Адкажыце, хлопчык рускі
І зямляк мой беларус:
Як арбуз па-беларуску
І па-руску – як гарбуз?
Скласці і падзяліць
Пяць бананаў ... Далей
|
Усе фарбы “Вясёлкі”
|
Среда, 1.03.2017 07:21
Валянцін ЦІХАНОВІЧ (1909 – 1978) – вядомы беларускі графік.
Быў адзіным з лепшых вучняў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме.
Ужо дзіцёнкам мог з заплюшчанымі вачыма намаляваць за хвіліну тыгра альбо мядзведзя, і тыя ... Далей
|
Салдацкае пісьмо
|
Вторник, 28.02.2017 09:05
Малюнкі Віталя Дударэнкі
Мама чытала пісьмо і радавалася. Яе брат Пеця пісаў, што служыць на самай граніцы, што нядаўна атрымаў падзяку ад камандзіра.
Рыгорка сядзеў на канапе і слухаў. У канцы ... Далей
|
Пачатак вучобы
|
Понедельник, 27.02.2017 07:35
Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга (старонкі, эпізоды з аповесці)
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Хто першы настаўнік Францішка?
Ім быў манах Кукша. Ён перапісваў кнігі, увёў хлопчыка ў таямніцы сіняга, зялёнага, ... Далей
|






















