|
Вторник, 21.11.2017 08:24
Слухаю, седзячы ў лесе панурым,
Ціхія шэпты лістоў,
Пакідаючых роднае дрэва…
Сумна-ўрачыста, паволі, бы нехаця,
Падаюць з неба, бліскучаю жоўцю
Зямлю засцілаюць…
Шэпчуць так ціха, ледзь чутна,
Цягуча, тужліва…
Што? Не згадаць!
1928 г.
Міхась ЗАРЭЦКІ (20 лістапада 1901 – ... Далей
|
Шэпты восені
Незвычайныя сябры
|
Понедельник, 20.11.2017 07:57
Марыся жыла адна. Не было нават з кім словам перакінуцца. Але аднойчы, цёмнай лістападаўскай ноччу Марысі праз сон здалося, што хтосьці ходзіць па яе спінцы, то за вушка ўшчыкне, то ... Далей
|
Газетчык
|
Среда, 15.11.2017 10:14
Дзеці ў шэдэўрах мастацтва
Вераніка прыйшла дамоў сумная. Адразу ж заглыбілася ў нейкую кнігу.
Бабуля асцярожна запытала:
– Веранічка, можа, з’ясі што-небудзь?
– Не, дзякуй, – адказала дзяўчынка.
– Ну, можа пагаворым тады? — не ... Далей
|
Што тут адбылося?
|
Вторник, 14.11.2017 11:42
Гульні Васі Вясёлкіна
Гэта гульня для сапраўдных дэтэктываў. Але спярша праверка. Адгадай, чыя версія правільная?
Націсні для павелічэння
Ну, вядома, праўдзівая версія – унука. Бо з камп’ютарных гульняў яшчэ ніводныя зайцы не ... Далей
|
Мая Беларусь (працяг)
|
Понедельник, 13.11.2017 11:32
Аповесць-споведзь
***
Хатынь – мой пякучы боль.
Малюнак Віталя Дударэнкі
Іголкамі колюць яго званы.
Адкрываю калітачку,
пячны комін-бабыль
вітае трывожным звонам:
дзінь-дзілінь-дзінь!
Моўчкі плачу:
“ Божа! Тут жыла сям’я каваля.
Яго, жонку, іх дзяцей
карнікі спалілі ў хляве…”
Тым жудасным днём вайны
ў ... Далей
|
Маленькі Скарына
|
Пятница, 10.11.2017 11:06
Ля полацкай школкі, пад вішняй
Малюнак Анастасіі Гарбуновай
Ён літары ўслых паўтараў:
“Аз”, “букі”, “дабро”… Потым у Вільні
Настаўнікаў строгіх скараў.
Было, што “баляку-маляку”
Ён крэмзаў і меў кухталя…
Падрослы Францішак – у Кракаў
Паехаў вучыцца пасля.
Было ... Далей
|
Усе фарбы “Вясёлкі”
|
Четверг, 9.11.2017 11:00
Таццяна БЕРАЗЕНСКАЯ нарадзілася ў 1952г. Яна мастачка, якую ні з кім не зблытаеш. У галіне кніжнай графікі стварыла сапраўдны
Таццяна Беразенская
я шэдэўры. Яе дакладна прамаляваныя, насычаныя цікавымі дэталямі, арнаментальна багатыя ... Далей
|
Вершы пра коцікаў
|
Среда, 8.11.2017 10:51
Кацяня і месяц
На світанку ночы – на зыходзе дня –
Месячык пяшчотна цешыў кацяня:
Казытаў жывоцік, плямкі ўздоўж спіны,
Мармытаў ледзь чутна між аблокаў сны,
Баяў сон пра татку – добрага ката,
Размалёўваў казку ў ... Далей
|
Бусеў слоўнічак. Літара С
|
Понедельник, 6.11.2017 10:16
Буся суму не паддаўся:
Націсні для павелічэння
Зноў за справу спрытна ўзяўся.
Ён са слоўнічка ўсе спрэс
Выбраў словы з першай С:
Слон, сабака, смоўж, слімак,
Стронга, сарна, сіваграк,
Столь, страха, сланечнік, спіна,
Сподак, студня, слуп, сцяжына.
Ягады ... Далей
|
Школьныя парады. Частка другая: што зрабіць, каб цябе і тваіх сяброў не крыўдзілі?
|
Пятница, 3.11.2017 09:59
Самае простае – навучыцца прыёмам бокса альбо каратэ. Стань чэмпіёнам, і тады ніхто не зачэпіць.
А калі ты, як і я, не маеш часу вучыцца баявым прыёмам?
1. Згаджайся
На перапынку мяне заціснулі ... Далей
|
Век наш хуткасны тэхнічны
|
Четверг, 2.11.2017 09:53
ТРАКТАР
Працавіты “Беларус”
Водзіць з сеялкай хаўрус.
Выйдзе ў поле па вясне –
Ніва тоне ў збажыне.
“БЕЛАЗ”
У кар’еры, дзе гады
Дрэмлюць залежы руды,
Пружыць мускулы штораз
Волат-жодзінец – “БелАЗ”!
ГРУЗАВІК
“МАЗ”, імклівы грузавік,
Да ляноты не прывык.
Па дарогах, спрытнаколы,
Рассыпае гуд ... Далей
|






















