Среда, 15.06.2011 15:26
У блакітным небе
Ярка сонца ззяе.
Сашка і Арцёмка
Разам загараюць.
Бачна, як з-за гаю
Хмарка выплывае.
Нізка над зямлёю
Ластаўкі лятаюць,
Сашка і Арцёмка
Ад дажджу ўцякаюць.
Саша Свістун.
Ваўкавыскі раён,
Ізабелінская СШ. ... Далей
|
Хмарка
Камары і мядзведзь
Среда, 15.06.2011 15:24
Улез мядзведзь у балота, лёг і падушыў камароў, можа, пяцьсот ці болей. Зазвінелі астатнія камары, не даюць спакойна ляжаць. А самы галоўны пішчыць:
– Ты чаго, дзядзька, сюды прыцягнуўся? За што ... Далей
|
Лета
Среда, 15.06.2011 15:19
Лета квеценню адзета!
Вельмі любяць дзеці лета:
Рэчка, сонца і вада,
Нават дожджык – не бяда.
Да бабуль у госці едуць,
Каб сяброў сваіх праведаць,
Па суніцы ў лес схадзіць,
Рэха ўранку разбудзіць.
Уладзіслаў Шэшка.
Мінскі раён,
Каралёвастанская школа. ... Далей
|
Вожык
Среда, 15.06.2011 15:16
– Ты куды шыбуеш, вожык?
– Чуеш, пахне як грыбамі?!
– Ты чаму ў калючках, вожык?
– Не цягаць жа іх зубамі!
Лепш злаўчуся – і на спіну
Баравік сабе закіну! ... Далей
|
Дзеці
Среда, 15.06.2011 06:37
Слова жывое,
Чароўнае – ДЗЕЦІ.
Як вас прывеціць?
Чым вас прывеціць?
Вы як анёлы
Па-над вякамі,
Свет абдымаеце
Моцна рукамі.
Вы – нашы зайчыкі,
Птушачкі, краскі.
Просім для вас мы
Ў Божанькі ласкі.
Слоў не шкадуем
І слёз не хаваем –
Молімся шчыра,
Шчыра спяваем:
– Сонца ... Далей
|
Чаму Смоўжык хатку на сабе носіць
Среда, 15.06.2011 06:34
Вырашыў Смоўжык на сонейку крыху пагрэцца ды хатку сваю прасушыць. Выпаўз на сухую чарацінку, выцягнуў хатку з вады і дрэмле. Ды тут Камарык прыляцеў, гудзе пад самым вухам:
– Смоўжык, дазволь ... Далей
|
Зязюльчыны слёзкі
Среда, 15.06.2011 06:30
Арынка гасціла ў бабулі Кацярыны.
Аднойчы ў ціхі пагодны дзень яны выправіліся ў лес. Арынку з бабуляй сустрэлі векавыя сосны. Пасля пайшлі пералескі. Затым палянкі змяніліся густым ляшчыннікам. Бабуля тым часам ... Далей
|
Прымаўкі ад Маргарыты Прохар
Четверг, 2.06.2011 17:11
Сябры, каб развесяліцца, прапаную пабегаць і паскакаць, сабраць рознакаляровыя шарыкі і скласці з іх яшчэ адну бабуліну прымаўку.
... Далей
|
Творчасць Васіля Віткі
Четверг, 2.06.2011 16:54
Ёсць на зямлі
Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына.
Не зводзіліся ўсе вякі
На Случчыне паэты.
Вянкі іх песень – рушнікі,
Сурвэты – іх санеты.
Увекавечыў Слуцак нас
Сваімі паясамі.
А ... Далей
|
«Вясёлка»
Четверг, 2.06.2011 16:49
Рознакаляровая, проста зачароўвае:
Столькі колераў мігціць –
Нам усіх і не злічыць.
А яшчэ часопіс ёсць,
Ён жаданы ўсюды госць.
Ходзіш на заняткі ў школку –
Выпішы і ты хутчэй “Вясёлку”.
Насця Кулакоўская,
Мінскі раён,
Чурылавіцкая СШ.
Малюнак Насці Векаўшынінай, ... Далей
|
Адгадайце загадку ад Уладзіміра Мацвеенкі
Четверг, 2.06.2011 16:42
Хто халоднымі начамі
Грозна бліскае вачамі,
Кіпці востранькія мае,
Спінку пругка выгінае,
Страх на мышак наганяе? ... Далей
|