|
Четверг, 13.06.2019 20:39
Карагод месяцаў
Вядомы шосты месяц года
Нясе нам розныя прыгоды.
З ім лета паскарае ход,
Натхняе доўгі дзень на спорт.
У браму мы закінем гол,
Калі згуляем у футбол.
У роварах надзьмем мы колы,
І дзе красуе ў ... Далей
|
Чэрвень
Струны звонкія
|
Среда, 12.06.2019 10:11
Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песня зазвінела
І змоўкла ў лузе анямелым,
Як струны звонкія цымбалаў.
Яна у думках зарунелых
Расою ранняй не апала…
Як струны звонкія цымбалаў,
У сэрцы песня зазвінела.
Паўлюк Трус
Малюнак Віталя Дударэнкі ... Далей
|
Вершы Алеся Емяльянава-Шыловіча
|
Пятница, 7.06.2019 06:00
Вугрыніяда
З Нарочча ў Саргасава мора
Вугры кіраваліся спора,
Ды толькі на горкае гора
Дамоў не вярнуліся з мора.
Мяркую, вар’яцкі акрутны
Прыбраў іх Бермудскі трохкутнік,
Праз некалькі год вуграняты
Прыплылі нарэшце дахаты.
І ў Нарачы гэтых вугроў
Цяпер будзь ... Далей
|
Вершы Серафімы Беставай
|
Понедельник, 3.06.2019 12:29
Вясна
Каля яблыні шпакі
Свішчуць, заліваюцца.
На вярбе каля ракі
Коцікі гайдаюцца.
Маразы больш не лютуюць,
Завірухі адгулі.
Сонца промняў не шкадуе,
Абуджае луг, палі.
Пра лета
Прыемна, прахалодна ля берага ракі,
І лётаюць вясёла над лугам матылькі.
А чаго ж так ... Далей
|
Май
|
Среда, 29.05.2019 11:48
Карагод месяцаў
Травень-май, наш месяц пяты,
Наступіў вясне на пяты.
Свеціць сонца цэлы дзень,
Гучна майскі хрушч гудзе.
Як захоча дождж праліцца,
То пачнецца навальніца.
Хоць з маланкай і грамніцай,
Ды ніхто іх не баіцца!
Мы пад гэты цёплы ... Далей
|
Вершы Васіля Жуковіча
|
Среда, 8.05.2019 14:16
АДУВАНЧЫКІ
Залатыя зорачкі
Ззяюць на зямлі –
Гэтак адуванчыкі
Ярка расцвілі.
ЗДЗЕЙСНЕНАЯ МАРА
Каб мілыя птушкі
Наш двор не міналі,
Мы з татам шпакоўню
Для іх змайстравалі.
У садзе шпакоўня,
Пра што я так марыў!
Там шпак з гаспадыняй –
Сямейная пара.
Прыгожы дамочак
Жыльцамі ... Далей
|
Чапля шэрая
|
Четверг, 2.05.2019 10:55
Чапу-ляпу, па вадзе
Птушка шэрая брыдзе,
Хай там спёка, хай там слота –
Жыць не можа без балота!
На балоце есць і п’е.
Ногі доўгія ў яе,
А яшчэ даўжэзны нос.
(Дзюбаю птушыны нос
Называецца ўсур’ёз).
Гэта чапля тут ... Далей
|
Вершы Васіля Зуёнка
|
Пятница, 26.04.2019 12:29
ЦЕЦЯРУК
Не кажы, што ён балбоча —
Гэтым голасам ён хоча
На ўвесь бор і баравіны
Даць сігнал пра паядынак,
Пра вясёлае ігрышча
На вясновым такавішчы
Абвяшчае, як трубой:
— Гэй, выходзьце на двубой!
Фота Сяргея Зуёнка
КУЛІК-САРОКА
Дзе такога ... Далей
|
Сонейка
|
Среда, 17.04.2019 18:38
Ах, якое сонейка
Зранку над зямлёй,
Над дваром, над лаўкай
І над галавой.
Пад сонцам шчокі лялек
Румяняцца ярчэй.
На сонцы ззяе мячык
І ловіцца ямчэй.
І сонейка нібыта
Вялізны цёплы мяч,
Хаця яго не зловіш,
Пусціўшыся наўскач.
Еўдакія ЛОСЬ ... Далей
|
Бярозчын пачастунак
|
Вторник, 16.04.2019 07:21
Глянь,
Малюнак Віталя Дударэнкі
З бярозкі
Льюцца слёзкі.
Ды чаму салодкія?
Бо частуе ўсіх бярозка
Слёзкамі
З ахвоткаю.
Пад латак
Падстаў на ранку
Збан, і сам прыслухайся:
Пад салодкую марзянку
Ўраз мінецца скруха ўся.
Крап-крап-кроплі
Б’юцца ў донца,
Звонка, не змаўкаючы, –
І салодкім стала ... Далей
|
Ёсць планета
|
Понедельник, 15.04.2019 16:11
Ёсць у космасе планета
Малюнак Сяргея Волкава
Ля праменнай зоркі,
Што цяплом яе сагрэта,
Дзе світанак золкі.
Дзе блакітам граюць рэкі,
Ззяюць снегам горы.
Дзе лясы шумяць адвеку,
Коцяць хвалі моры.
Дзе бушуюць акіяны
Ці ляжаць у стыні.
Дзе пясчаныя ... Далей
|
Фарбы не хапіла…
|
Пятница, 12.04.2019 09:04
Надзімае важна нос
Вераб’іны альбінос:
— Палюбуйся, паглядзі —
Я не шэры, а бландзін!
Значыць, белы, самы чысты —
Хоць мяне для ўзору выстаў!..
Тут жа шэры шарачок,
Верабейка-мужычок
Адказаў хвальбону:
— Хопіць балабоніць!
Знай: твая нагода
Толькі тым здзівіла,
Што табе ... Далей
|






















