Четверг, 2.02.2012 22:05
Ганад Чарказян
Нос і мароз
Вецер накручваў слёзы,
І шчыраваў мароз.
Надыхаўся нос марозу
І ў хату яго прынёс.
Мароз пра цяпло не марыў,
Сагрэўся мароз даўно.
І тут жа воблачкам пары
Вылецеў праз акно.
Вятры яго ў гурт запрасілі,
Зноў ... Далей
|
Нос і мароз
Грыб-аўсянік
Четверг, 2.02.2012 19:27
Вочкі, як валошкі,
У нашага Алёшкі.
Валасы – нібы авёс,
Роўненькі прыгожы нос.
Сам таўсмаценькі
Алёшка –
Баравік каля дарожкі.
Мы яго з бабуляй Аняй
Называем грыб-аўсянік.
Яўген Хвалей ... Далей
|
Зямля мая
Вторник, 31.01.2012 13:15
Зямля мая, і я твой сын,
З мільёнаў абаронца,
Ты наша радасць і жыццё,
Нямеркнучае сонца.
Ты грэеш нас і корміш нас,
Жыць без цябе не можам,
Каб вечна мірна ты жыла,
Табе мы дапаможам…
Зямля мая, ды ... Далей
|
Дзед Барадзед – калыханка
Понедельник, 23.01.2012 00:11
Я хаджу па белым свеце
I гляджу, як вы жывеце.
Калi трэба – памагу,
Бо я ўсё рабiць магу.
Прыпеў:
Хто я? Дзед-барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у цiхi час
Завiтаў да вас.
З вамi побач буду ўсюды,
Трэба ... Далей
|
На рэчцы зімою
Воскресенье, 22.01.2012 18:43
"На рэчцы зімою" Якуб Колас
Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому:
Кліча яго рэчка, цягнуць санкі з дому.
– Мамачка-галубка! – просіць сын так міла.
– Можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла?
Я не буду ... Далей
|
Добры троль
Воскресенье, 15.01.2012 12:01
У малой хацінцы
Жыве добры, дробны троль.
У яго доўгія вушкі
І нос, бы круглы мазоль.
Ён можа залезці на дрэва
І не зваліцца ўніз.
Каля сядзіць ён угары,
Бачыць – анёл ты ці ліс.
***
Мой нос умее ... Далей
|
Жыла-была яліначка
Пятница, 13.01.2012 12:03
Жыла-была яліначка,
У хвойнічку расла,
Зімой і летам стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Спявала: “Баю-бай!”,
Сняжком яе атульвала:
“Глядзі не замярзай!”
Пужлівы зайка шэранькі
Вакол яе скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк
Трушком тут прабягаў.
Сняжок у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць,
І ... Далей
|
Песня на каляды
Суббота, 7.01.2012 21:34
Пастушкі гулялі,
Каляду ігралі:
Бог нам аб'явіўся,
Хрыстус нарадзіўся
— Каляда-Каляда, гэй.
Не ў пышных харомах,
Ані ў панскіх домах:
У маленькай хаце
Яго туліць Маці
— Каляда-Каляда, гэй.
Трэба несці дары,
Трэба даць ахвяры:
Як мы і Ён кволы,
Хоць кругом анёлы
— ... Далей
|
Свісток
Пятница, 6.01.2012 13:28
Доўга ныў Кузьма,
Каб свісток купілі.
– Лепшага няма, –
Дзеці ўсе хвалілі.
Логіка свая,
Дык сказаў з даверам:
–Буду, тата, я
Мі-лі-цы-я-не-рам!
Свіснеш у двары,
І не пройдуць міма –
З кожнага бяры
Потым штраф грашыма.
Строгі ён, Кузьма,
Атакуе з ходу –
І ... Далей
|
Елка
Понедельник, 26.12.2011 18:39
Елка
Елка ў ельніку жыла,
Елка ў ельніку расла.
Елку везлі нам на свята
Белы зайка і жаўна.
Як прывезлі елку ў хату —
Стала елачкай яна.
Сяржук Сокалаў-Воюш
... Далей
|
Калядкі
Суббота, 24.12.2011 14:03
Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
з жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
каб не брала вас туга.
Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
да ... Далей
|
Калыханка для мамы
Суббота, 24.12.2011 12:09
Зорачка, зорачка,
Светлы агеньчык,
Кінь мне ў акенца
Прыгожы праменьчык.
Я запляту яго
Ў косы матулі.
Спі, мая родная,
Спі… Люлі-люлі!
Ты нарабілася,
Ты натамілася,
Ты за мяне,
За дачушку,
Малілася.
Спі, мая мілая,
Спі, не хвалюйся.
Я за цябе
Перад сном памалюся.
Спі, мая любая,
Спі, дарагая,
Хай ... Далей
|