Вторник, 20.03.2012 13:50
Каля хаты на марозе
Коцік вушка адмарозіў.
Забяру яго з сабой,
Быў нічый, а стане мой.
Вугоны гусак
У мяне гусак вучоны,
Можа ён да трох лічыць.
На паркане тры вароны…
“Га-га-га!” – гусак крычыць.
Змітрок Марозаў ... Далей
|
Коцік
Везла баба ўнучку
Пятница, 16.03.2012 14:50
Баба Ганна зімнім ранкам
Везла ўнучку ў сад на санках.
А малую ў ранне тое,
Каб не мог даняць мароз,
Апраналі ўсёй сям’ёю,
Завіхаліся ўсур’ёз:
Футра, шапка, шалік, боты –
Не відаць ужо вачэй,
Бо дачушку ў коўдру ... Далей
|
Кот i мышы (байка)
Четверг, 15.03.2012 21:40
Як, аднойчы, вельмi рана
Выйшла важна мыш на ганак.
I гаворыць: «Прызнаюся,
Больш ката я не баюся!
Пачынаю сёння зноý
Паляванне на катоý».
Усе вакол гавораць мышы,
Каб каты «вастрылi лыжы».
Нават крот нарыý хадоý:
Палявацца на катоý.
Вось дык ... Далей
|
Папугай i Пелiкан
Четверг, 8.03.2012 17:28
Папугай гаворыць Пелiкану:
«Ты чаму такi не паслухмяны?
Жабянят ты ловiш на балоце,
Стварыý сабе акварыум у роце.
Жабяняты квакаюць i скачуць,
Дадому хочуць бедненькiя, плачуць.
Адкажы мне лепей, Пелiкоша,
Навошта табе гэтакая ноша?
Вось цiкава: у роце ... Далей
|
Натчына сонца
Четверг, 8.03.2012 08:00
У ранку ў акенца
Сонца зірнула,
Лягло на люстэрцы
І ціха заснула.
Прачнулася Ната,
Шчабеча, смяеца:
-Ой мама, ой тата,
Зірніце на шкельца.
Схапіла люстэрка,
А сонца наўцекі,
Па сценах, па дзверках,
Ды ў комін шырокі.
Памыла ад сажы
Праменьчыкі жвава,
І зноў засвяціла
У ... Далей
|
Імёны
Пятница, 2.03.2012 23:34
У кватэры – ціша,
Новай, добрай кнігай
Захапіўся Ціша.
Пэўна, карту свету
Аніхто не знае
Лепш за нашу Свету.
Праца й клопат, веру,
Анідзе, ніколі
Не збянтэжаць Веру.
У Яніны ў жніўні,
А ў сяброўкі Маі
Імяніны ў маі.
Вова – з ... Далей
|
Вершы ад Марыны Буко
Четверг, 1.03.2012 22:42
Лясны канцэрт (казка)
Неяк зімкаю марознай
Вельмі лютай і сур’езнай
У лесе вешалі аб’явы,
Правядзем “хвіліну славы”.
Той, хто хоча стаць артыстам,
Падыходзьце асабіста.
Першай скочыла ваверка:
- Я вядомая жанглерка,
Нумар свій я пакажу,
Славу ў лесе заслужу.
Тут жа ... Далей
|
Малінавыя сны
Вторник, 28.02.2012 23:16
Ні Алёшка, ні Максім
Не баяцца лютых зім.
Ад прастуды, ад ангіны
У іх ёсць збанок малінаў.
Мама кажа: “Да вясны
Ў нас малінавыя сны”. ... Далей
|
Школа
Воскресенье, 26.02.2012 11:51
Школа
Кніжкі вымаем з ранцаў,
Вучымся мы старанна.
Зараз у нас беларуская мова,
І адмяняюцца ўсе размовы,
Трэба думаць і пісаць –
На перапынку будзем гуляць.
Літаратурнае чытанне –
Любімы наш урок.
Мы з кожным новым творам
Да ведаў робім ... Далей
|
Бабчыны дранікі
Суббота, 25.02.2012 23:32
Бабка ўстала раненька,
Да святла,
І гарачых дранікаў
Напякла.
Дранікаў-бульбянікаў –
Смакаты,
Дранікаў-бульбянікаў
Залатых:
– Ешце, ешце, дзетачкі,
Па талерцы поўненькай.
Еш,
унучка-кветачка,
Еш,
унучка-сонейка! ... Далей
|
Чаму вожык не стрыжэцца?
Четверг, 23.02.2012 17:38
Вожык сцеражэцца
І зімой і летам.
Можа, й не стрыжэцца
Ён з нагоды гэтай,
Бо ў яго суседка
Ліска Лізаветка,
А ў хітрыцы ліскі
Воўк сваяк найблізкі. ... Далей
|
Сняжынка і дзяўчынка…
Воскресенье, 19.02.2012 22:24
Маленькая сняжынка,
Прыгожанькі ўзор,
Звычайная дзяўчынка,
А мары аж да зор.
І вось у іх сустрэча
На мяккім каўнярку,
Хвілінка і пустэча,
Растаў, няма сняжку.
Секунда сутыкнення,
Сняжынка растае,
Але свае натхненне
Дзяўчынцы аддае.
Марына Буко ... Далей
|