|
Понедельник, 29.09.2014 09:05
Мы маленькім мышаняткам
Домік сталі будаваць.
Ён ад прагных лісянятак
Будзе іх абараняць.
Раз – цаглінка, два – цаглінка,
Потым – тры, чатыры, пяць,
Шэсць – цаглінка, сем – цаглінка,
Сталі песні мы спяваць.
З сябрукоў маіх падмогай
Мы ... Далей
|
Цяжка домік будаваць
Кот Цімох
|
Пятница, 26.09.2014 09:02
Кот Цімох сягоння зранку
З малачка злізаў смятанку.
Пацягнуўся сыты коцік,
Вымыў лапкі, хвост, жывоцік.
Потым пад кусточак сеў,
Пачаў слухаць птушак спеў.
Сон не даў сябе чакаць,
Запрашае зноў паспаць.
Сон ката пільнуе дзень,
За ім ходзіць, нібы ... Далей
|
Вечар
|
Вторник, 23.09.2014 08:52
Сонца нізенька зусім
Над любімым краем.
І, здаецца, можна з ім
Стрэнуцца за гаем.
Гаснуць промні – і за лес
Медны шар садзіцца
Адпачыць за ноч, каб лепш
Заўтра засвяціцца.
Алесь СТАВЕР ... Далей
|
Як зроблены цацкі?
|
Понедельник, 22.09.2014 07:39
У Дзяніскі сёння свята –
Цацак дзед прынёс багата:
Верталёцік, самаходку
I пластмасавую лодку,
Матаролер і машыну
З размалёванай кабінай.
Рад Дзяніска, вельмі рад,
Ён паставіў цацкі ў рад.
Перш узяўся за машыну –
Адвінціў ураз кабіну,
Потым колы паздымаў.
Верталёцік ... Далей
|
У вянок памяці паэта Генадзя Бураўкіна
|
Пятница, 19.09.2014 07:31
Сёлетні май для беларускай літаратуры надзвычай жалобны. Пайшоў з зямнога жыцця выдатны паэт, шчыры аўтар “Вясёлкі” Генадзь Мікалаевіч Бураўкін.
Яго шчодры талент нястомна ўплятаў у зоркавы вянок беларускай паэзіі верш за ... Далей
|
Наталля Цвірко. Вершы
|
Среда, 17.09.2014 07:09
Крочыў дожджык
Звонка-звонка дождж цыбаты
Ранкам крочыў каля хаты.
Намачыў усе дарожкі
І нашкодзіў нават трошкі.
Сталі лужыны як мора,
І было тут Дашы гора:
Як ісці, а можа, плысці?
Як цяпер з падворку выйсці?
Покуль Даша разважала,
Ярка сонейка ... Далей
|
Смаката не для ката
|
Понедельник, 8.09.2014 08:28
Суніцы
Хоча Насця падзяліцца
з коцем спелаю суніцай,
але гэта смаката
не прывабіла ката.
Каліна
Зіхаціць на сонцы гронка
самацветам для пярсцёнка,
ды смяецца брат з Аліны:
– Гэта ж ягады каліны!
Чарніцы
– Дайце, дайце рукавіцы,
рукі пэцкаюць чарніцы!
– Добра, – ... Далей
|
Вершы Васiля Жуковiча
|
Среда, 27.08.2014 07:58
Конік-цвыркунок
Як травачка і клёнік,
Такі зялёны конік,
Далёка скача ён,
Найнакш, ён – чэмпіён!
Вясёлка
Дзень нязвычны: дождж і сонца.
А над лесам, а над краем
Сяміструнная вясёлка
Гожа колерамі грае.
Лясное возера
Маленькае і круглае, ляжыць
Азерца пасярод жывой прыроды.
Як ... Далей
|
Вершы паэтаў-франтавікоў
|
Пятница, 15.08.2014 07:42
Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: вершы паэтаў-франтавікоў
Пятро ГЛЕБКА
Свята Перамогі
Маленства радаснага час!
Сябры мае малыя!
Цяжкія мы прайшлі да вас
Дарогі баявыя.
Ад Сталінграда і Масквы
Да Вены і Берліна
Ішлі з баямі мы, каб ... Далей
|
Вершы Таццяны Чэкед
|
Среда, 13.08.2014 07:36
Жаласлівы кот
Мой каток чамусьці плача –
Не мурлыча і не скача,
Не гуляе ён з клубком
І не круціцца ваўчком.
– Што, каток мой, за бяда?
– Мышак мне лавіць шкада.
Сонейка
Калі ноччу спіцца смачна,
Сонейка ... Далей
|
Вершы Уладзіміра Скарынкiна
|
Пятница, 8.08.2014 08:03
Згукі вясны
У зялёныя абновы
Апрануліся лясы.
Абуджаюць бор сасновы
Зноўку птушак галасы.
Велізарны, як арол,
Цецярук зляцеў на дол
І балбоча лесарубу,
Што прысеў на пень:
– Здымі шубу! Здымі шубу!
Балахон надзень!
Асцярожная варона
Каркае з вяршыні клёна:
– У Карыны ... Далей
|
Вершы Авяр’яна Дзеружынскага
|
Понедельник, 4.08.2014 07:44
Смяшынка
Што за весялуха
Гэтая Ірынка!
І чаго смяецца
За сталом дзяўчынка?
– Сціхні ты, дачушка! –
Просіць Іру тата.
А яна смяецца
Звонка, на ўсю хату.
Весела зірнула
Бабка на Ірынку:
– Праглыні, унучка,
Ты сваю смяшынку!
Верабейчык і праменьчык
Жаўтароты верабейчык
Дзёўбаў на ... Далей
|






















