|
Суббота, 25.06.2016 18:20
Голасам тужлівага адчаю
Пра свае нялёгкія правы
Сёння з самай раніцы крычалі
У сівым тумане журавы.
Крылы, як старонкі, шалясцелі.
О, каб прачытаць мы іх маглі,
То, напэўна б, расказалі цені,
Як іх цягне да сваёй зямлі.
Анатоль ... Далей
|
Журавы
Колькі сілы маёй – я імкнуся угору
|
Четверг, 23.06.2016 15:09
Колькі сілы маёй – я імкнуся угору,
Каб пад крыламі вечна і вечна былі
Толькі горы і горы – вялікія горы –
І без краю ляжалі – палі і палі.
Вось і сіні парог. ... Далей
|
Свіна, Свінка, Свінавод
|
Вторник, 21.06.2016 10:00
Ёй аер – нібы шчацінка.
Трыснягі лагодзяць слых.
Раскашуе рэчка Свінка,
Дрэмле ў вольхах шапаткіх.
Свінка?
Свінка.
Ёй не сорам,
Усміхаецца штораз:
Ноччу –
Месячыку, зорам,
Сонейку –
У дзённы час.
Сіняй бліскаючы спінкай,
Ад відна і да відна,
Льецца, радуецца Свінка:
– Я ж ... Далей
|
Дамоў заўсёды ісціна вядзе…
|
Пятница, 17.06.2016 12:52
Дамоў заўсёды ісціна вядзе.
Яна – напаўзабытая дарога,
Канец якой – у космасе гудзе,
Пачатак ля бацькоўскага парога.
Ці адступаю, ці іду у бой,
Ці да цябе вяртаюся з навінай,
Я звязаны з бацькоўскаю зямлёй
Дарогай той,
як ... Далей
|
Дзіва
|
Среда, 15.06.2016 09:43
Дзіва гэта нарадзіла
Нам прырода нездарма.
Дзіва гэта –
Рэчка Дзіва.
Хто сказаў –
Яе няма?
Той, хто Дзіва хоча ўбачыць,
Рукзачок бярыце свой –
I ў дарогу,
Пад Ушачы,
Там сустрэнецеся з ёй.
З ёй,
Азёрна-гаманкою,
Там якраз яна цячэ.
З Тураўлянкаю-ракою
Пазнаёміць вас ... Далей
|
Гэта – поле. Тое – неба…
|
Пятница, 10.06.2016 07:00
Гэта – поле. Тое – неба,
Ну, а луг мне – не пазнаць:
Паласатая, як зебра,
У пакосах сенажаць.
А на лузе, там, за рэчкай,
Не ўладарыла каса,
Недаспелаю парэчкай
Ярка свеціцца раса.
Перасохшае балота
У вянку сухіх кустоў
Для ... Далей
|
Асалода
|
Вторник, 7.06.2016 09:04
Якая асалода – жыць,
Знаць вартасць кожнае гадзіны,
Тым, што адкрыта, даражыць
І адкрываць за дзівам дзіва,
З апошніх сіл узяць рубеж,
Бясконцасці жыцця здзівіцца,
Пераканацца, што жывеш,
Што сэрца яшчэ можа біцца!
Васіль ВІТКА ... Далей
|
Сонейку
|
Среда, 1.06.2016 07:48
Соня,
Соня,
Сонейка!
Зашумела голлейка.
Пачынаецца
Вясна,
Прачынаецца
Сасна.
Точыць
Дзяцел
Долата,
Сыпле
Долу
Золата.
Залатое, уставай,
Дзень шчаслівы пачынай,
І мне, любае, свяці
Ты заўсёды
У жыцці.
Васіль ВІТКА ... Далей
|
Воўк і цацка
|
Понедельник, 30.05.2016 08:38
У заапарку вандроўным,
Стоячы з мамкай і таткам,
Хлопчык паказвае воўку
Глінянае ваўчанятка.
“Гэта твой брацік, – тлумачыць, –
Ты і не думай, што цацка”.
З прыдумкі сынавай маці
Цешыцца…
Цешыцца й бацька.
Толькі не воўк…
Вязень шэры
Радавацца не будзе.
Ён ... Далей
|
Добры знак
|
Пятница, 27.05.2016 08:31
І шафёр, і пешаход
Кожны знае ў свеце
Знак увагі – пераход!
Асцярожна – дзеці!
Грузавік спыніў свой ход,
Сталі легкавушкі.
Асцярожна – пералёт!
Асцярожна – птушкі!
Кожны падарожны рад
Прывітаць, прывеціць:
– Добрай раніцы, дзетсад!
Добры шлях вам, дзеці!
Нават сонца ... Далей
|
Ёсць на свеце мой алень
|
Среда, 25.05.2016 08:24
Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды ў аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!
Вы, разумныя браты, –
Я і сам страляць умею, –
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.
Вось у цішыні ... Далей
|
Вершы Міхася Башлакова
|
Четверг, 12.05.2016 07:12
Вясна
Блакіт нябёсаў.
І блакіт пралесак.
Рудое сонца
Між бяроз брыдзе.
Вясна зрабіла
Фотаздымкі лесу
І картачкі
Пакінула вадзе…
Гарэза дождж
Ох жа гэты гарэза дождж,
Сыпануў – і па лужах пабег,
Як суседскі хлапчук, басанож, –
Следам коціцца сонечны смех.
Падстаўляю далоні: звініць,
Дождж ... Далей
|






















