|
Четверг, 24.05.2018 12:18
Слухаю майскае ранне.
Малюнак Віталя Дударэнкі
Песня ў кожным кусце.
Пад гулкае кукаванне
Лісце шырэе, расце.
Блакіт ператканы праменнем,
Не бачна хмурын-аблачын.
Май – ён маё нараджэнне, –
Зязюльчыных песень зачын.
Праменіцца кожнай лісцінцы –
Майскага росту краса!
І коціцца ... Далей
|
Слухаю майскае ранне…
Не хапіла
|
Пятница, 18.05.2018 12:07
Прыляцелі – шум які! –
зноўку з выраю шпакі.
Праз чатыры, можа, хвілі
ўсе шпакоўні расхапілі.
Расхапілі, разабралі,
засвісталі па чарзе,
засвісталі,
ды не ўсе.
Змоўклі
два шпакі ў адчаі:
“Нам вось хаткі не хапае…”
– Не хапае!
– Не хапае! –
чарада ... Далей
|
Вясёлая вада
|
Понедельник, 14.05.2018 09:42
Усе на вуліцу гайда!
Малюнак Кацярыны Маслоўскай
Там шумна коціцца вада.
Няма ёй часу адпачыць –
яна пяе, яна цурчыць.
Блішчыць пад вокнамі
ад ранку,
імчыць, бяжыць безперастанку
ля плоту, ганку,
па двары,
даўно сарваўшыся
з гары.
І не спыніўшыся
ля ног,
нясецца ... Далей
|
Я хварэю
|
Понедельник, 7.05.2018 06:48
Я хварэю... Як жа быць?
Мне няма чаго рабіць,
І ад гэтага гультайства
Распачаў я дом ляпіць.
За гадзіну ўсё зрабіў,
Пра акенцы не забыў.
Каб у дом пралезці змог я,
Сам, напэўна, там бы жыў.
Я ... Далей
|
Вершы Аляксандры Грыцкевіч
|
Пятница, 4.05.2018 15:39
Дзе схвалася капуста?
Цераз поле заяц скача.
Скача заяц, ледзь не плача.
У полі гола, у полі пуста.
А была калісь капуста.
А ці мышку адшукаеш?
Кот Вуркот сядзіць вуркоча,
Смачнае смятанкі хоча.
Калі зловіць коцік мышку,
Дам яму ... Далей
|
Прамень мільгнуў…
|
Четверг, 3.05.2018 13:20
Прамень мільгнуў,
Як шабляй, над папарам –
І сігануў наўцёкі праз палі…
А ўжо мяне, мяне заспела хмара –
І грымнуў гром, і ліўнем дождж паліў.
Сцяна вады сцяну цягнула цугам…
Калі ж патоп той шумны ... Далей
|
Хомка і карона
|
Понедельник, 30.04.2018 10:11
Казкі сучасных чараўнікоў
1.
Хомка ў парку над ракою
Дзіва напаткаў такое:
У траве ляжыць карона,
А над ёй крычыць варона!
2.
І крычыць варона тая,
Крылы выгнуўшы свае,
Што карона залатая
Ўпала з галавы яе!..
3.
Хомка паглядзеў налева,
І направа, і ... Далей
|
Пра кветкі
|
Среда, 4.04.2018 19:42
Малюнак Кацярыны Маслоўскай
Кактусы, колкія кактусы,
З кветкамі ласкі-пяшчоты.
Любуйся імі і радуйся,
Сябрам іх дары з асалодай.
А фікус наш, фікус!
Лісточкі – як далоні.
Яго пад дожджык вынес
У двор дзядуля сёння.
Фіялкі сіненькія вочкі
Гараць на ... Далей
|
Ножны і нажніцы
|
Среда, 28.03.2018 15:49
Малюнак Аксаны Аракчэевай
Пятрок кідаецца наўцёк,
Пабачыўшы нажніцы.
Не палахлівы наш Пятрок,
Але нажніц баіцца.
Ну, так, баіцца. А чаго?
І хто тут вінаваты?
Стрыжэ нажніцамі яго
Перад вясною тата.
Жартуе зноў старэйшы брат,
Цікуючы з-за печкі:
– Во, абірычылі ... Далей
|
Люблю Беларусь
|
Вторник, 27.03.2018 12:32
Бо тут знаёмыя сцяжынкі
Жывуць са мной і днём, і ў сне,
Навокал кожная травінка,
Нібы сваячка для мяне.
Тут побач продкі і нашчадкі,
Як маці, родная зямля…
Адны ва ўсіх бяда і шчасце,
І пахне вечнасцю ... Далей
|
Маме
|
Четверг, 22.03.2018 07:50
Ты – зорная,
Малюнак Віталя Дударэнкі
Праменная,
Каханая,
Нязменная.
Гасцінная,
Прыветная,
Сардэчная
І светлая.
*Дзе б я ні быў, я ўспамінаю дом,
Успамінаю песні роднай мовы
І мову матчыну - мой касмадром,
Я пачынаў з яе ўзлёт жыццёвы.
Паўлюк ПРАНУЗА
Паўлюк ПРАНУЗА (18 ... Далей
|
Слёзы Рыгоркі
|
Вторник, 13.03.2018 08:17
– Як жа прыкра, як жа горка! –
Тужыць папугай Рыгорка. –
Кепска, сумна ў нашай хаце:
З брацікам не дружыць брацік!
Данік з Дзімкам моцна б’юцца,
Аж чубы ў братоў трасуцца.
І ніхто не вінаваты –
Хоць ... Далей
|






















